Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Ты в молитве до тех пор, пока твоя цель – это молитва. Магомет
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

16 октября 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Kрэсіва

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Абу Бакр Васти
... Васти учил:
- На пути к Богу нет мира, в мире нет Бога.
- Лучшее богослужение — рациональное использование времени.
- Верующий, который хочет попасть в рай, думает, что тем самым он служит Богу, хотя на самом деле он служит себе, удовлетворяя свои плотские желания.
- Нет яда сильнее, чем гордость за свое поклонение Богу.
- Работа, совершаемая в сердце, выше, чем та, которую выполняют другие части тела.
- Тот, кто любит Бога, худеет.
- Лучшая диета в мире — служение Богу. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 11, средняя: 3.3 (от 1 до 5)
   

Kрэсіва

 

Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабля пры боку. Ён ішоў дадому з вайны. І нечакана сустрэлася з ім ведзьма. Ведзьма была старая і брыдкая. Ніжняя губа яе адвісла да самых грудзей.

— Прывітанне, службака! — сказала ведзьма. — У цябе такая славутая шабля і вялікі ранец! Ты — бравы салдат! Толькі як ні круці, а кішэні твае пустыя. Калі хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам.

— Дзякуй табе, старэча. Грошы толькі дурням не трэба, — сказаў салдат і адтапырыў свае кішэні.

— Гэ, не, — сказала ведзьма, — пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялікае дрэва — яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго і апускайся ў самы ніз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса і выцягну назад, як толькі ты ўсклікнеш.

— А навошта мне лезці ў тое дупло? — спытаў салдат.

— Грошы там, — сказала ведзьма. — Дрэва гэта незвычайнае. Калі апусцішся на самы ніз, дык убачыш вялізны падземны ход. Там зусім светла — і ўдзень і ўночы зіхацяць сотні лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллі напрасткі. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тырчыць. Крутні яго, і дзверы адчыняцца. У першым пакоі стаіць вялікі куфар. На куфры сядзіць сабака. Вочы ў гэтага сабакі, нібы два сподачкі. Толькі ты не палохайся. Я дам табе свой блакітны фартух у клетачку. Ты рассцялі яго на падлозе і смела хапай сабаку. Як толькі схопіш — адразу садзі на мой фартух, а потым адчыняй куфар і бяры сабе грошай колькі захочаш. Але ў гэтым куфры толькі медныя грошы. А калі ты срэбра захочаш — заходзь у суседні пакой. І там стаіць куфар. І на тым куфры сядзіць сабака. Вочы ў яго, нібы колы ў вадзянога млына. Толькі ты не губляйся — хапай яго і садзі на фартух, а потым набірай сабе срэбра. Ну, а калі табе там золата захочацца, то заходзь у трэці пакой. Пасярод трэцяга пакоя стаіць куфар, які з коптурам напоўнены золатам. Куфар гэты вартуе самы вялікі сабака. Зможаш ты пасадзіць яго на мой фартух — тваё шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькі твая душа захоча!

— Цудоўна, — сказаў салдат. — Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.

— Ніводнае капеечкі тваёй не вазьму! — сказала ведзьма. — Толькі прынясі ты мне старое крэсіва, якое забылася там мая бабуля, калі лазіла туды апошні раз.

— Добра, абкручвай мяне вяроўкай! — сказаў салдат.

— Зроблена! — сказала ведзьма. — А вось табе мой фартух у клетачку.

І салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло і апусціўся па ім у самы ніз. Як сказала ведзьма, так усё і атрымалася: глядзіць салдат — перад ім падземны ход. І відно там, як удзень, — безліч лямпачак зіхаціць усюды.

Пайшоў салдат па тым падзямеллі. Ішоў, ішоў і дайшоў да самага канца. Далей ісці няма куды. Бачыць салдат — перад ім трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы тырчаць.

Адчыніў салдат першыя дзверы і зайшоў у пакой. Пасярод пакоя куфар стаіць, на куфры сядзіць сабака. Вочы ў яго, нібы два сподачкі.

Глядзіць на салдата сабака і круціць вачамі ў розныя бакі.

— Вось дык страшыдла! — сказаў салдат, схапіў сабаку і ў адзін міг пасадзіў яго на ведзьмін фартух.

Тут сабака прыціх, а салдат адчыніў куфар і пачаў адтуль грошы выцягваць. Набраў сабе поўныя кішэні медзякоў, зачыніў куфар і зноў пасадзіў на яго сабаку, а сам пайшоў у суседні пакой.

Праўду сказала ведзьма — і ў гэтым пакоі на куфры сядзеў сабака. Вочы ў яго былі, быццам колы ў вадзянога млына.

— Ну, чаго ты на мяне вытрашчыўся? Хочаш, каб твае вочы павылазілі? — сказаў салдат, схапіў сабаку і пасадзіў на ведзьмін фартух, а сам хутчэй да куфра.

А ў куфры срэбра бітком набіта. Выкінуў салдат з кішэняў медзякі, напоўніў кішэні і ранец срэбрам. Потым пайшоў салдат у трэці пакой. Увайшоў і знямеў ад здзіўлення. Дзівосы! Пасярод пакоя стаяў залаты куфар, а на куфры сядзела сапраўднае страхалюддзе. Вочы, што ні кажы, як дзве вежы. Круціліся яны, быццам колы самай хуткай карэты.

— Прывітанне! — сказаў салдат і казырнуў, быццам ён стаяў перад генералам.

Доўга валаводзіцца ён, вядома, не мог. Схапіў сабаку ў ахапак, пасадзіў яго на ведзьмін фартух, а сам адчыніў куфар. Божухна, колькі ў ім было золата! За гэта золата можна было купіць цалкам вялікі горад, усе цацкі, усіх алавяных салдацікаў, усіх драўляных коней, усе пернікі, што ёсць у свеце. На ўсё хапіла б.

Тут салдат павыкідаў з кішэняў і ранца срэбраныя грошы і дзвюма рукамі пачаў выбіраць з куфра золата. Бітком набіў золатам кішэні, ранец, шапку, нават боты. Столькі набраў золата, што ледзь-ледзь скрануўся з месца. Цяпер ён быў багаты!

Пасадзіў ён сабаку на куфар, зачыніў дзверы і закрычаў:

— Гэй, цягні мяне наверх, старая ведзьма!

— А крэсіва маё ты забраў? — спытала ведзьма.

— А ліха ж ты ліхое, зусім забыўся пра тваё крэсіва! — сказаў салдат.

Пайшоў ён назад, знайшоў ведзьміна крэсіва і схаваў у кішэні.

— Ну, цягні! Знайшоў тваё крэсіва! — крыкнуў ён ведзьме.

Ведзьма пацягнула вяроўку і падняла салдата наверх. І апынуўся салдат зноў на вялікай дарозе.

— Ну, аддавай мне крэсіва! — сказала ведзьма.

— А навошта, ведзьма, табе гэтае крэсіва? — спытаў салдат.

— Навошта табе ведаць! — сказала ведзьма. — Ты ж атрымаў грошы. Аддавай мне крэсіва!

— Чакай! — сказаў салдат. — Зараз жа гавары, навошта табе крэсіва, а не скажаш, дык я табе сваёй шабляй галаву адсяку.

— Не скажу! — заўпарцілася ведзьма.

Тады салдат схапіў шаблю і адсек ведзьме галаву. Грымнулася ведзьма вобзем, тут і сканала. А салдат завязаў усе свае грошы ў ведзьмін фартух у клетачку, ускінуў ношу на плечы і накіраваўся проста ў горад.

Горад быў вялікі і багаты. Салдат пайшоў у самы вялікі гатэль, заняў там самыя лепшыя пакоі і загадаў прынесці самыя смачныя стравы — цяпер жа ён быў панам.

Слуга, які ваксаваў яго боты, здзівіўся, што ў такога багача, гэтакія кепскія боты, — а салдат не паспеў яшчэ купіць новыя. Затое на наступны дзень ён прыдбаў сабе самыя прыгожыя апранахі, капялюш з пяром і боты са шпорамі.

Цяпер салдат зрабіўся сапраўдным панам. Яму расказалі пра ўсе дзівосы, якія былі ў гэтым горадзе. Расказалі і пра караля, у якога была чароўная дачка.

— А як бы мне пабачыць гэту прынцэсу? — спытаў салдат.

— Гэта не вельмі проста, — адказалі яму. — Прынцэса жыве ў вялікім медным замку, а вакол замка высокія сцены і каменныя вежы. Ніхто, акрамя самога караля, не ўвойдзе туды і не выйдзе адтуль, таму што каралю наваражылі, што дачка яго стане жонкаю простага салдата. А каралю мець за зяця простага салдата зусім не хочацца. Вось ён і трымае прынцэсу пад замком.

Пашкадаваў салдат, што нельга паглядзець на прынцэсу, ды асабліва не бедаваў.

І без прынцэсы зажыў ён весела: хадзіў у тэатры, гуляў у каралеўскім садзе і раздаваў грошы бедным. Ён на сабе добра зведаў, як цяжка жыць без капейкі ў кішэні.

Ну, а калі салдат быў багаты, жыў весела і апранаўся прыгожа, дык і сяброў у яго было багата. Усе называлі яго дружбаком, сапраўдным панам, а гэта яму вельмі падабалася.

Вось траціў, траціў грошы салдат і бачыць аднойчы, што ў кішэні ў яго засталося два грашы. І давялося салдату перабрацца з панскіх пакояў у цесны закутак пад самым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў ваксаваць свае боты і цыраваць на іх дзіркі. Ніхто з былых сяброў больш не наведваў яго, ды і надта ж высока было падымацца туды.

Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваім закутачку. Ужо і зусім сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. І тут ён успомніў пра ведзьміна крэсіва. Выняў салдат крэсіва і пачаў здабываць агонь. Толькі красануў ён аб крэмень, дзверы расчыніліся і ўбег сабака з вачыма, быццам сподачкі. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоі падзямелля.

— Што загадаеш, салдат? — спытаў сабака.

— Дзіва, дый годзе! — сказаў салдат. — Крэсіва, выходзіць, не простае. А ці не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай! — загадаў ён сабаку.

І толькі ён сказаў гэтак, як сабакі і след прастыў. Але не паспеў салдат палічыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялікі мех, паўнюткі медных грошай.

Зразумеў цяпер салдат, што за дзівоснае было тое крэсіва. Варта стукнуць па крэмені адзін раз — з'яўляўся сабака з вачамі, як сподачкі. А два разы стукне салдат — бяжыць да яго сабака з вачамі, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне — і сабака, у якога кожнае вока велічынёю з вежу, стаіць перад ім і чакае загаду. Першы сабака носіць яму медныя грошы, другі — срэбра, а трэці — чыстае золата.

І вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоі, зноў пачаў хадзіць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалі хадзіць да яго і шанавалі асабліва.

І неяк памроілася салдату: «А хіба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзіць у медным замку, за высокімі сценамі ды вежамі? Дзе ж яно, маё крэсіва?»

І ён стукнуў па крэмені адзін раз. У той жа міг з'явіўся сабака з вачамі, быццам сподкі.

— Вось што, мой дарагі, — сказаў салдат, — хаця ўжо на вуліцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвіліначку. Зрабі!

Сабака знік, і не паспеў салдат міргнуць вокам, як ён з'явіўся зноў, а на спіне ў яго ляжала сонная прынцэса.

Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсім было бачна, што гэта сапраўдная прынцэса. І ніяк не мог стрымацца салдат, каб не пацалаваць яе, — для таго ж ён і быў салдат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як і прынёс.

Раніцай прынцэса піла гарбату і расказала каралю і каралеве, што яна бачыла ўночы дзіўны сон: нібы яна ехала вярхом на сабаку і нейкі салдат пацалаваў яе.

— Цікава! — сказала каралева.

Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.

У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылі бабулю-служанку. Ёй загадалі разведаць, ці той сон прынцэсы быў сапраўды сном, ці што-кольвечы іншае.

А салдату, хоць памірай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.

І вось ўночы ў медны замак, як і ў папярэднюю ноч, з'явіўся сабака, схапіў прынцэсу і памчаўся з ёй з усіх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты і памчалася ўслед. Калі ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялікім доме, яна падумала: «Цяпер мы знойдзем малайца!». І яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялікі крыж, а сама пайшла дамоў спаць.

Але дарэмна яна супакоілася: калі настаў час несці прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж і адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды і пазначыў крыжамі ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка ніяк не зможа знайсці патрэбныя дзверы — бо ўсюды стаялі такія ж белыя крыжы.

Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка і ўсе каралеўскія афіцэры пайшлі глядзець, куды ездзіць прынцэса на сабаку па начах.

— Вось куды! — сказаў кароль, калі ўбачыў першы крыж на дзвярах.

— Не, вунь куды! — сказала каралева, калі ўбачыла крыж на суседніх дзвярах.

— І там, і тут — усюды крыжы! — сказалі афіцэры.

І на якія б дзверы яны ні глядзелі — усюды былі белыя крыжы. Так і не разабраліся яны ні ў чым.

Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукі. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажніцы і кавалак шоўку і пашыла прыгожы маленькі мяшочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкіх круп і непрыкметна прывязала яго да спіны прынцэсы. Потым прабіла ў мяшочку дзірку, каб крупы пакрысе сыпаліся на дарогу, калі прынцэса паедзе да свайго салдата.

І вось уночы з'явіўся сабака, пасадзіў прынцэсу сабе на спіну і панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жаніцца з ёй. Ды і прынцам стаць было б няблага.

Сабака бег вельмі хутка, а крупы сыпаліся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але сабака нічога не заўважыў.

Раніцай кароль і каралева выйшлі з палаца, паглядзелі на дарогу і адразу даведаліся, куды ездзіла прынцэса. Салдата схапілі і пасадзілі ў турму.

Доўга сядзеў салдат за кратамі. У турме было цёмна і сумна. І вось аднойчы вартавы сказаў салдату:

— Заўтра цябе павесяць!

Нявесела зрабілася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерці выратавацца, але нічога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсіва салдат забыў дома.

На другі дзень раніцай салдат падышоў да маленькага акенца і пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вуліцу. Народ натоўпам валіў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Білі барабаны, праходзілі войскі. І вось міма самай турмы прабег нейкі хлапчынка-шавец у скураным фартушку і чаравіках на босых нагах. Ён імчаўся стрымгалоў, і раптам адзін чаравік зляцеў у яго з нагі і стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.

— Гэй, галубок, не спяшайся! — крыкнуў салдат. — Я яшчэ тут, а без мяне там нічога не будзе. А вось калі ты збегаеш да мяне дадому і прынясеш мне крэсіва, я табе дам цэлых чатыры срэбраных манеткі. Ну, хутчэй! Бяры ногі ў рукі — і гайда!

Хлопчык быў не супроць атрымаць чатыры срэбраныя манеткі і стралой пусціўся за крэсівам, уміг прынёс яго, аддаў салдату і...

Вось паслухайце, што з гэтага атрымалася.

За горадам была пабудавана вялікая шыбеніца. Вакол яе стаялі войскі і натоўпы народу. Кароль і каралева сядзелі на велікапышным троне. Насупраць сядзелі суддзі і ўвесь дзяржаўны савет. І вось салдата вывелі на лесвіцу і кат ужо збіраўся накінуць яму вяроўку на шыю.

Але тут салдат папрасіў хвілінку пачакаць.

— Мне вельмі хацелася б, — сказаў ён, — спаліць адну цыгарку — бо гэта будзе самая апошняя цыгарка ў маім жыцці.

А ў гэтай краіне быў такі звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павінна быць выканана. Вядома, калі гэта было не зусім вялікае жаданне.

Вось чаму кароль ніяк не мог адмовіць салдату. І салдат узяў у рот цыгарку, дастаў сваё крэсіва і пачаў выкрасаць агонь. Стукнуў ён па крэмені раз, стукнуў два, стукнуў тры — і вось перад ім з'явіліся тры сабакі. У аднаго вочы былі, як сподачкі, у другога — як млынавыя колы, у трэцяга — як вежы.

— Памажыце мне збавіцца ад бяды! — сказаў ім салдат.

Тут усе тры сабакі кінуліся на суддзяў і на дзяржаўны савет: аднаго схопяць за ногі, другога за нос і пачынаюць падкідваць, ды так высока, што калі тыя падалі на зямлю, то ўсе разбіваліся ўшчэнт.

— Мяне не трэба! Я не жадаю! — закрычаў кароль, але самы вялікі сабака схапіў яго разам з каралевай і падкінуў іх пад неба. Тут войска напалохалася, а народ пачаў крычаць:

— Няхай жыве салдат! Будзь, салдат, нашым каралём і бяры сабе ў жонкі цудоўную прынцэсу!

Салдата пасадзілі ў каралеўскую карэту і павязлі ў палац. Тры сабакі танцавалі перад карэтай і крычалі «ўра». Хлапчукі свісталі, а войскі бралі пад казырок. Прынцэса выйшла з меднага замка і зрабілася каралевай. Зразумела, яна была вельмі задаволенай.

Вяселле працягвалася цэлы тыдзень. Тры сабакі таксама сядзелі за сталом, елі, пілі і круцілі сваімі вялізнымі вачамі.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 11, средняя: 3.3 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!