Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Не все, кто читают страницу, знают смысл, что она несет. Хафиз
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

22 января 2021

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Анёл

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Письма к молодому поэту
... Здесь временем ничего не измеришь, здесь год — ничто и десять лет — ничто. Быть художником это значит: отказаться от расчета и и далек от настоящих судеб, которые несут с собой больше страданий, чем все эти временные невзгоды, но дают и больше поводов к величию духа, больше мужества в стремлении к вечному. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 19, средняя: 4.2 (от 1 до 5)
   

Анёл

 

Кожны раз, калі памірае добрае, мілае дзіця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзіця на рукі і аблятае з ім на сваіх вялікіх крылах усе яго любімыя мясціны. Па шляху яны набіраюць цэлы букет розных кветак і бяруць іх з сабою на неба, дзе яны расцвітаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлі. Бог прыціскае ўсе кветкі да свайго сэрца, а адну кветку, якая здасца яму мілей за ўсе іншыя, цалуе; кветка атрымае тады голас і можа далучыцца да хору блажэнных духаў.

Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзіцёнку, узносячы яго ў сваіх абдымках на неба; дзіця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталі над тымі мясцінамі, дзе так часта гулялі дзеці пры жыцці, праляталі над зялёнымі садамі, дзе расло мноства цудоўных кветак.

— Якія ж узяць нам з сабою на неба? — спытаўся анёл.

У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але нейчая злая рука надламала яго, так што галіны, усыпаныя буйнымі, напаўраспушчанымі бутонамі, амаль завялі і сумна павіслі.

— Бедны куст! — сказала дзіця. — Возьмем яго, каб ён зноў расцвіў там, на небе.

Анёл узяў куст і так моцна пацалаваў дзіця, што яно злёгку прыадкрыла вочкі. Потым яны нарвалі яшчэ шмат яркіх кветак, але, акрамя іх, узялі і сціплы грымотнік і просценькіх браткоў.

— Ну вось, цяпер і хопіць! — сказала дзіця, але анёл паківаў галавой, і яны паляцелі далей.

Ноч была ціхая, светлая; увесь горад спаў; яны праляталі над адной з самых вузкіх вуліц. На маставой валялася салома, попел і ўсякі хлам: чарапкі, абломкі алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубіла ўсякі выгляд; напярэдадні якраз быў дзень пераезду. (У Капенгагене кватэры здымаліся звычайна на паўгода, з 1 сакавіка да 1 верасня і з 1 верасня да 1 сакавіка; гэтыя два дні і былі днямі агульнага пераезду з кватэры на кватэру.)

І анёл паказаў на разбіты кветачны гаршчок, які валяўся сярод гэтага хламу і з якога вываліўся камяк зямлі, увесь аплецены каранямі вялікай польнай кветкі; кветка звяла і нікуды больш не была вартая, яе і выкінулі.

— Возьмем яе з сабою! — сказаў анёл. — Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцім!

І анёл пачаў расказваць.

— На гэтай вузкай вуліцы, у нізкім падвале, жыў бедны хворы хлопчык. З самых ранніх гадоў ён ляжаў у пасцелі; калі ж адчуваў сябе асабліва добра, то праходзіў на мыліцах па сваёй каморцы разы два назад і ўперад, вось і ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзіны і ў падвал; тады хлопчык садзіўся на сонейку і, трымаючы рукі супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкіх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне лясоў ён ведаў толькі таму, што сын суседаў прыносіў яму вясною першую ў кветках букавую галінку; хлопчык трымаў яе над галавой і пераносіўся думкай пад зялёныя букі, дзе блішчала сонейка і спявалі птушкі.

Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кветак, паміж імі была адна з карэньчыкамі; хлопчык пасадзіў яе ў кветкавы гаршчок і паставіў на акне каля свайго ложка. Мусіць, лёгкая рука пасадзіла кветку: яна прынялася, стала расці, пускаць парасткі, кожны год цвіла і была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькім зямным скарбам. Хлопчык паліваў яе, даглядаў і клапаціўся пра тое, каб яго не абмінуў ніводзін прамень, які прабіваўся ў каморку. Дзіця жыло і дыхала сваёй любіміцай: яна ж цвіла, пахла і прыгажэла для яго аднаго. Да кветкі павярнуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвіліну, калі яго клікаў да сябе гасподзь Бог... Вось ужо цэлы год, як хлопчык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усімі забытая, на акне, завяла, засохла і была выкінута на вуліцу разам з іншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы і ўзялі з сабой: яна дала нам куды больш радасці, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.

— Адкуль ты ведаеш усё гэта? — спытала дзіця.

— Ведаю! — адказаў анёл. — Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, які хадзіў на мыліцах! Я пазнаў сваю кветку!

І дзіця шырока-шырока адкрыла вочкі, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвіліну яны апынуліся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя радасць і шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзіця — і ў таго выраслі крылы, як у іншых анёлаў, ён паляцеў разам з імі. Бог прытуліў да сэрца і ўсе кветкі, пацалаваў жа толькі бедную, звялую польную кветку, і тая далучыла свой голас да хору анёлаў, якія акружалі Бога; адны ляталі каля яго, другія — трошкі далей, трэція — яшчэ далей, і так да бясконцасці, але ўсе былі аднолькава шчаслівыя. Усе яны спявалі — і малыя, і вялікія, і добрае, толькі што памершае дзіця, і бедная польная кветачка, выкінутая на маставую разам са смеццем і хламам.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 19, средняя: 4.2 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!