Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Сила свыше, если она совершенна, даст уму власть над собой, и тот станет посему неодолимым для всех своих противников. Бернард Клервосский
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

15 октября 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Cалавей

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Об Искусстве. Interieurs
... МОИ девушки и не находят, и не ищут. Они даже не припоминают, чтобы когда-нибудь искали. Они лишь смутно знают, что делали какие-то находки — еще до того, как стать большими. То, что тогда, против ожиданья, льнуло к их робким загорелым ручонкам или к еще более робким сердцам, — они сберегали все эти годы, была ли это погнутая брошь или невзначай брошенное слово. Так славно размышлять, кому служили эти вещи и зачем. Делая находки, я всегда чувствовал себя наследником, занимающим трон после неведомого владыки. И такой опыт дает мне право утверждать, что мои девушки — настоящие наследницы женщин прошлых времен, носивших прекрасные и тяжкие венцы. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 1.7 (от 1 до 5)
   

Cалавей

 

Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кітаі ўсе жыхары кітайцы і сам імператар кітаец.

Даўным-даўно гэта было, але таму і трэба расказаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусім.

У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кітайскага імператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага і крохкага, што страшна было да аго дакрануцца.

Палац стаяў у прыгожым садзе, у якім раслі дзівосныя кветкі. Да самых прыгожых кветак былі прывязаны сярэбраныя званочкі. І калі дуў ветрык, кветкі пагойдваліся і званочкі звінелі. Гэта было зроблена для таго, каб ніхто не прайшоў паблізу кветак, не паглядзеўшы на іх. Вось так разумна было прыдумана!

Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, што нават галоўны садоўнік і той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзіў да самага сіняга мора, і караблі праплывалі пад шатамі магутных дрэў.

Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песні, забываў пра свой невад.

— Ах, як хораша, — гаварыў ён, уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу і не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.

А калі наступала чарговая ноч, ён зноў як зачараваны слухаў салаўя і зноў паўтараў тое ж самае:

— Ах, як хораша, як хораша!

З усіх канцоў свету прыязджалі ў сталіцу імператара падарожнікі. Усе яны любаваліся цудоўным палацам і прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазначалі:

— Вось гэта лепш за ўсё!

Вярнуўшыся дадому, падарожнікі расказвалі пра ўсё, што бачылі. Вучоныя апісвалі сталіцу Кітая, палац і сад імператара і ніколі не забывалі ўспомніць пра салаўя. А паэты складалі ў гонар крылатага спевака, які жыў у кітайскім лесе на беразе сіняга мора, цудоўнейшыя вершы.

Кнігі расходзіліся па ўсім свеце, і вось адна тоўстая кніга дайшла да самога кітайскага імператара. Ён сядзеў на сваім залатым троне, чытаў і ківаў галавой. Яму вельмі падабалася чытаць пра тое, якая прыгожая яго сталіца, якія цудоўныя яго палац і сад. Але на апошняй старонцы кнігі імператар прачытаў: «У Кітаі многа ўсяго цудоўнага, але лепш за ўсё маленькая птушачка, што завецца салаўём, якая жыве ў лесе паблізу імператарскага саду. Дзеля таго, каб паслухаць яе спеў, раім кожнаму з'ездзіць у Кітай».

— Што такое? — здзівіўся імператар. — Як?! У маёй дзяржаве і нават поруч з маім асабістым палацам жыве такая цудоўнейшая птушка, а я ні разу не чуў, як яна спявае! І я даведваюся пра яе з іншаземных кніг!

Ён рэзка закрыў кнігу і загадаў пазваць свайго першага міністра. Гэты міністр быў настолькі фанабэрысты, што, калі хто-небудзь з людзей ніжэй яго чынам асмельваўся загаварыць з ім ці спытаць у яго пра што-небудзь, ён адказваў толькі: «Пф», а гэта, зразумела, зусім нічога не азначала.

— Я прачытаў у адной вучонай кнізе, што ў нас ёсць цудоўнейшая птушка, якую завуць салавей, — сказаў імператар міністру. — Яе лічаць першай славутасцю маёй дзяржавы. Чаму ж мне ні разу не дакладвалі пра гэту птушку?

— Ваша вялікасць! — адказваў з паклонам імператару першы міністр. — Я нават і не чуў пра яе. Яна ніколі не была прадстаўлена нашаму двару.

— Увесь свет ведае, што ў мяне ёсць такая рэдкая птушка, і толькі я адзін не ведаю пра гэта, — сказаў імператар. — Я хачу, каб сёння ж вечарам яна была тут і спявала мне!

— Я адшукаю яе, ваша вялікасць, — адказаў першы міністр.

Адказаць-то было няцяжка. Але дзе яе знойдзеш?

І вось першы міністр забегаў уверх і ўніз па лесвіцах, па залах і калідорах, але ніхто з прыдворных не мог яму сказаць, што за птушка салавей і дзе гэты самы салавей жыве.

Першы міністр вярнуўся да імператара і далажыў, што салаўя ў Кітаі няма і ніколі не было.

— Ваша вялікасць дарма дазваляе верыць усяму, што напісана ў кнігах, — прамовіў ён. — Усё гэта адны пустыя выдумкі.

— Не гавары лухты! — абурыўся імператар. — Я хачу чуць салаўя. Ён павінен быць у палацы сёння ж вечарам! А калі яго не будзе тут у вызначаны час, я загадаю пасля вячэры адлупіць цябе і ўсіх міністраў палкамі па пятках.

— Тзінг-пе! — прагугнеў першы міністр і зноў пачаў бегаць уверх і ўніз па лесвіцах, па калідорах і залах.

З ім бегалі ўсе саноўнікі і прыдворныя — нікому не хацелася адведаць палак.

Раз-пораз яны сутыкаліся насамі і пыталіся адзін у аднаго:

— Што такое са-ла-вей?

— Дзе знайсці са-лаў-я?

Але ніхто ў імператарскім двары нават не чуў пра салаўя, пра якога ведаў ужо ўвесь свет.

Нарэшце прыдворныя прыбеглі на кухню. Там сядзела маленькая дзяўчынка і выцірала талеркі.

Першы міністр спытаў у дзяўчынкі, ці не ведае яна, дзе жыве салавей.

— Салавей? — здзівілася дзяўчынка. — Ды як жа мне не ведаць! Ён жыве ў нашым лесе. А ўжо як спявае! Я кожны дзень нашу маёй хворай маме рэшткі абеду з імператарскай кухні. Жывём мы ля самага мора. Поруч у лясной глухамані ёсць старое дрэва з вялікім дуплом і густымі-густымі галінамі. І кожны раз, калі я сядаю адпачыць пад гэтым дрэвам, я чую песню салаўя. Ён спявае так пяшчотна, што слёзы самі па сабе цякуць у мяне з вачэй, а на душы становіцца так радасна, нібы мяне цалуе матуля.

— Дзяўчынка, — узмаліўся першы міністр, — я назначу цябе першай пасудамыйкай і нават дазволю паглядзець, як абедае сам імператар, калі ты пакажаш нам, дзе жыве салавей. Ён запрошаны сёння вечарам у імператарскія палаты.

І вось усе накіраваліся ў лес.

Паперад усіх ішла дзяўчынка, а за ёй міністры і саноўнікі.

Ішлі яны, ішлі, і раптам недзе непадалёк зарыкала карова.

— Во! — дружна выгукнулі прыдворныя. — Гэта, напэўна, і ёсць салавей. Які, аднак, у яго моцны голас!

— Гэта карова рыкае, — растлумачыла дзяўчынка. — Яшчэ далёка да таго дрэва, на якім жыве салавей.

І ўсе пайшлі далей.

Раптам у балоце заквакалі жабы.

— Цудоўна! — узрадаваўся прыдворны бонза. — Нарэшце я чую салаўя. Цюцелька ў цюцельку як сярэбраныя званочкі ў нашай бажніцы!..

— Не, гэта ўсяго толькі жабы, — прамовіла дзяўчынка. — Але цяпер, я думаю, мы хутка пачуем і самога салаўя.

І на самай справе, з гушчэчы галін данёсся цудоўны спеў.

— Вось гэта і ёсць салавей! — сказала дзяўчынка. — Слухайце, слухайце! А вось ён і сам! — І яна паказала пальцам на маленькую шэранькую птушачку, што сядзела на галінцы.

— Пф! — здзівіўся першы міністр. — Ніяк не думаў, што гэты знакаміты салавей такі нягеглы з выгляду. Напэўна, ён стаў шэрым ад страху, убачыўшы адразу столькі вяльможных асоб.

— Салавейка! — гучна закрычала дзяўчынка. — Наш літасцівы імператар хоча паслухаць цябе.

— Вельмі рад! — адказаў салавей і заспяваў яшчэ званчэй.

— Пф, пф! — надзьмуўся першы міністр. — Яго голас звініць гэтак жа звонка, як шкляныя бразготкі на парадным балдахіне імператара. Зірніце толькі, як працуе гэты маленькі гарлапан! Дзіўна, што мы ніколі дагэтуль не чулі такога выдатнага спевака. Ён несумненна будзе мець вялікі поспех пры двары.

— Ці не жадае імператар, каб я паспяваў яшчэ? — спытаў салавей. Ён думаў, што з ім размаўляе сам імператар.

— Непераўзыдзены пан салавей! — сказаў першы міністр. — Яго вялікасці імператара тут няма, але ён усклаў на мяне прыемнае даручэнне запрасіць вас на маючае адбыцца сёння ўвечары прыдворнае свята. Не сумняваюся, што вы зачаруеце яго вялікасць сваім дзіўным спевам.

— Песні мае куды лепш гучаць у зялёным лесе, — адказаў салавей. — Але я ахвотна палячу з вамі, калі гэта будзе прыемна імператару.

А ў палацы, між іншым, рыхтаваліся да свята. Усе бегалі, шчыравалі, мітусіліся. У фарфоравых сценах і ў шкляной падлозе адлюстроўваліся сотні тысяч залатых ліхтарыкаў; у калідорах радамі былі расстаўлены надзвычай прыгожыя кветкі, а прывязаныя да кветак званочкі ад усёй беганіны, сумятні і скразняку звінелі так гучна, што ніхто не чуў свайго ўласнага голасу.

І вось наступіў вечар. Пасярод агромністай залы сядзеў імператар. Насупраць імператарскага трона паставілі залаты шост, а на самым вяршку яго сядзеў салавей. Усе прыдворныя былі ў поўным зборы. Нават беднай дзяўчынцы з кухні дазволілі стаяць у парозе, — яна ж была цяпер не звычайная дзяўчынка, а прыдворная пасудамыйка. Усе былі па-святочнаму расфуфыраны і не адводзілі вачэй ад маленькай шэранькай птушачкі.

Але вось імператар запрашальна кіўнуў галавой. І салавей заспяваў. Ён спяваў так далікатна, так цудоўна, што нават у самога імператара выступілі на вачах слёзы і пакаціліся па шчоках.

Тады салавей заліўся яшчэ грамчэй, яшчэ больш пяшчотна. Спеў яго так і палоніў сэрца.

Калі ён скончыў, імператар абвясціў, што даруе яму сваю залатую пантофлю на шыю. Але салавей падзякаваў і адмовіўся.

— Я ўжо і так узнагароджаны, — сказаў ён. — Я бачыў слёзы ў вачах імператара. Якой жа яшчэ жадаць мне ўзнагароды?

І зноўку загучаў яго крыштальны голас.

— Ах, як гэта чароўна! — усклікнулі наперабой прыдворныя дамы.

І з той пары, калі яны размаўлялі з кім-небудзь, хто ім падабаўся, яны набіралі ў рот вады, каб яна булькатала ў іх у горле. Прыдворныя дамы ўявілі, што гэтае булькатанне падобна на салаўіны пошчак.

Салаўя пакінулі пры двары і адвялі яму асобны пакой. Два разы днём і адзін раз уначы яго выпускалі на волю.

Але да яго прыставілі дванаццаць слуг, і кожны з іх трымаў у руках прывязаную да ножкі салаўя шаўковую стужачку.

Нічога не скажаш, вялікае задавальненне магла прынесці такая прагулка!

Увесь горад пачаў гаварыць пра дзівосную птушку, і калі на вуліцы сустракаліся трое знаёмых, адзін з іх вымаўляў: «Са», другі падхопліваў: «ла», а трэці заканчваў: «вей», пасля чаго ўсе трое ўздыхалі і скіроўвалі позірк у неба.

Адзінаццаць лавачнікаў далі сваім сынам новае імя: «Салавей» — у гонар імператарскага салаўя, хоць галасы ў гэтых дзіцянят нагадвалі скрып нязмазаных колаў.

Словам, маленькая лясная птушачка праславілася на ўвесь Кітай.

Але аднойчы імператару прыслалі з Японіі скрыначку, загорнутую ў шаўковую матэрыю. На скрыначцы было напісана: «Салавей».

— Гэта, напэўна, новая кніга пра нашу знакамітую птушку, — сказаў імператар.

Скрынку адчынілі, але ў ёй была не кніга, а размаляваны куфэрчык. А ў куфэрчыку ляжаў штучны салавей. Ён быў вельмі падобны на жывога, але ўвесь зіхацеў брыльянтамі, рубінамі і сапфірамі. Цацку заводзілі — і яна пачынала спяваць адну з тых песняў, якую спяваў сапраўдны салавей, і варушыць пазалочаным хвосцікам. На шыйцы ў птушкі была стужачка з надпісам: «Салавей імператара японскага нішто ў параўнанні з салаўём імператара кітайскага».

— Якая прыгажосць! — прамовілі ўсе.

А тога, хто прывёз каштоўную птушку, тут жа прызначылі пры двары пастаўшчыком салаўёў.

— Цяпер няхай гэты новы салавей і наш стары спявак зацягнуць разам, — вырашыў імператар.

Ды справа на лад не пайшла: сапраўдны салавей кожны раз спяваў сваю песню па-новаму, а штучны паўтараў адну і тую ж песеньку, як заведзеная шарманка.

Тады штучнага салаўя прымусілі спяваць аднаго. Ён меў такі ж поспех, як і сапраўдны салавей, але знешне пры гэтым быў куды прыгажэйшы — увесь так і пераліваўся, так і зіхацеў каштоўнымі каменнямі. Трыццаць тры разы праспяваў ён адно і тое ж і ніколькі не стаміўся.

Прыдворныя ахвотна паслухалі б яго песеньку яшчэ трыццаць тры разы, але імператар сказаў, што цяпер трэба выслухаць для параўнання і сапраўднага салаўя. Тут усе азірнуліся і паглядзелі на залаты шост. Але салаўя там не было. Куды ж ён падзеўся? Ніхто і не заўважыў, як салавей выпырхнуў у адчыненае акно і паляцеў дадому, у свой зялёны лес.

— Як гэта, аднак, разумець? — раззлаваўся імператар.

І ўсе прыдворныя сталі бэсціць салаўя і абзываць яго няўдзячнай жывёлінай.

— Балазе, лепшая птушка засталася ў нас! — гаварылі яны, і завадному салаўю прыйшлося праспяваць сваю адзіную песню ў трыццаць чацверты раз.

Прыдворны капельмайстар усяляк расхвальваў штучную птушку і запэўніваў, што яна значна лепшая за сапраўдную і знешнасцю і голасам.

— Я вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, высокі ўладыка мой, і вы, шаноўныя спадары, — прамовіў ён, — што перавага несапраўднага салаўя над жывым неаспрэчная. Як бачыце, маючы справу з жывым, вы ніколі зараней не ведаеце, што яму стукне ў галаву праспяваць, у той час як вам заўсёды вядома наперад, што іменна будзе спяваць салавей завадны. Калі вам захочацца, вы нават можаце разабраць яго і паглядзець, як ён змайстраваны, як размешчаны і дзейнічаюць усе яго валікі, шрубкі і спружынкі — вынік чалавечага розуму і навучонасці.

— О, канешне, мы таксама так думаем, — згадзіліся прыдворныя.

А імператар загадаў паказаць птушку ўсяму гораду ў наступную ж нядзелю.

— Хай і народ паслухае яе, — сказаў ён.

Гараджане з задавальненнем паслухалі і выказалі сваю поўную згоду, быццам іх пачаставалі выдатнай гарбатай, а кітайцы, як вядома, нішто так не любяць, як гарбату.

Усе ў адзін голас ускліквалі «О!», падымалі ўверх указальныя пальцы і хіталі галовамі.

Толькі бедныя рыбакі, якім даводзілася чуць сапраўднага салаўя, гаварылі:

— Няблага спявае! Ёсць падабенства з жывым салаўём. Ды ўсё-такі не тое. Нечага не хапае, а чаго — мы і самі не ведаем!

А тым часам імператар прыняў загад, змацаваны самай вялікай імператарскай пячаткай. У гэтым загадзе сапраўднага салаўя аб'явілі назаўсёды выгнаным з кітайскай імперыі. А штучны заняў месца на шаўковай цадушцы каля самай імператарскай пасцелі. Вакол яго былі раскладзены ўсе падораныя для яго каштоўнасці, у тым ліку залатая імператарская пантофля.

Нежывой птушцы далі высокае званне: «Першы спявак імператарскага начнога століка з левага боку», таму што імператар лічыў больш важным той бок, дзе знаходзіцца сэрца, а сэрца знаходзіцца з левага боку нават у імператара!

Вучоныя напісалі пра штучнага салаўя дваццаць пяць таўшчэзных кніг, дзе было ажно залішне самых мудрагелістых і незразумелых кітайскіх слоў. Аднак усе прыдворныя кляліся, што прачыталі гэтыя кнігі і зразумелі ад слова да слова, — інакш бы іх празвалі невукамі і адлупілі б палкамі па пятках.

Так прайшоў год. Імператар, увесь двор і нават увесь горад ведалі на памяць кожную нотку ў песні штучнага салаўя. Пагэтаму і падабаўся яго спеў. Усе цяпер самі маглі падпяваць птушцы. Вулічныя падлеткі выціналі: «Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!». І нават сам імператар іншы раз напяваў: «Цёх-цёх-цёх! Клюк-клюк-клюк!» Цуд і толькі!

І вось аднойчы вечарам птушка-цацка шчыравала перад імператарам, а ён ляжаў на ложку і слухаў яе. Раптам унутры птушкі нешта зашыпела, затрымцела, калёсікі хутка закруціліся і спыніліся. Музыка сціхла.

Імператар ускочыў з ложка і паслаў па свайго асабістага лекара. Але чым той мог дапамагчы? Ён жа ніколі не лячыў салаўёў — ні жывых, ні падманных.

Тады паклікалі майстра па гадзінніках. Той разабраў цацку на запчасткі і доўга разглядаў розныя калёсікі і падкручваў нейкія шрубкі. Потым ён зазначыў, што птушка хоць і будзе спяваць, але карыстацца ёй трэба вельмі асцярожна: маленькія зубчыкі пасціраліся, новыя ў калёсікі паставіць нельга. Проста бяда!

Усе былі вельмі расчараваныя. Імператар выдаў новы загад, у якім гаварылася, што «Першага спевака імператарскага начнога століка з левага боку» дазваляецца заводзіць толькі раз у год, ды і то ненадоўга.

Для супакою гараджан прыдворны капельмайстар выступіў з прамовай, у якой ён з вялікім майстэрствам даказваў, што завадны салавей не стаў горшы, чым быў. Ну, а калі гэта сказаў прыдворны капельмайстар, значыць, так яно і ёсць.

Прайшло яшчэ пяць гадоў.

Аднойчы імператар прастудзіўся і захварэў. Дактары ўжо страцілі надзею на яго выздараўленне. Міністры і прыдворныя збіраліся абвясціць новага імператара, а народ тоўпіўся на вуліцы і пытаўся ў першага міністра пра здароўе старога імператара.

— Пф! — адказаў першы міністр і пахітаў галавой.

Збялелы і пахаладнелы, ляжаў імператар у сваёй шыкоўнай пасцелі. Усе прыдворныя лічылі, што ён памёр, і кожнаму не цярпелася прывітаць на троне новага імператара. Прыслуга бегала навыперадкі па палацы, каб уведаць апошнія навіны, ці бавіла час ў балбатні за кубкам гарбаты. Ва ўсіх залах і калідорах былі разасланы дываны, каб не чутно было шуму крокаў; і ў палацы стаяла мёртвая цішыня.

Але стары імператар яшчэ не памёр, хоць і ляжаў зусім нерухома ў сваёй пасцелі, пад залатым балдахінам з залатымі кутасікамі.

Акно было адчынена, і месяц глядзеў на імператара і заваднога салаўя, які ляжаў гэтак жа нерухома, як і сам імператар, на шоўкавай падушцы каля пасцелі хворага.

Бедны імператар ледзьве дыхаў, яму здавалася, што нехта вось-вось сцісне яго за горла. Ён прыадкрыў вочы і ўбачыў, што на грудзях у яго сядзіць Смерць. Яна надзела сабе на галаву карону імператара, у адной руцэ яе была залатая шабля, а ў другой — імператарскі сцяг. А вакол, з-пад усіх складак зіхотнага балдахіна, выглядвалі нейкія страшныя пачвары: адны нахабныя і злосныя, другія — прыгожыя і добрыя. Але злосных было значна больш. Гэта былі злосныя і добрыя справы імператара. Яны глядзелі на яго і наперабой шапталі.

— Ці помніш ты гэта? — чулася з аднаго боку.

— А гэта помніш? — даносілася з другога.

І яны расказвалі яму такое, што халодны пот прабіраў імператара.

— Я не помню пра гэта, — мармытаў ён. — А пра гэта таксама даўно забыўся...

Яму стала так цяжка, так страшна, што ён пракрычаў:

— Музыку сюды, музыку! Біце ў вялікі кітайскі бубен! Я не хачу бачыць і чуць іх!

Але страшныя галасы не змаўкалі, а Смерць, нібы стары кітаец, ківала галавой пры кожным іх слове.

— Музыку сюды! Музыку! — яшчэ мацней ускрыкнуў імператар. — Спявай хоць ты, мая слаўная залатая птушачка! Я надзяліў цябе каштоўнасцямі, я павесіў табе на шыю залатую пантофлю!.. Спявай жа, спявай!

Але птушка маўчала: няма было каму яе завесці, а без гэтага яна спяваць не магла.

Смерць, усміхаючыся, глядзела на яго сваімі пустымі вачніцамі. Мёртвая цішыня стаяла ў пакоях імператара.

І раптам за акном пачуліся прыгожыя спевы. Гэта быў маленькі жывы салавей. Ён уведаў, што імператар хворы, і прыляцеў, каб суцешыць і прыпадняць яго настрой. Ён сядзеў на галінцы і спяваў, і страшныя здані, што абступілі імператара, адчувалі сябе нядобра, а кроў усё хутчэй, усё магутней падступала да сэрца імператара.

Сама смерць заслухалася салаўём і толькі праміж сябе паўтарала:

— Спявай, салавейка! Спявай яшчэ!

— А ты аддасі мне за гэта каштоўную сваю шаблю? І сцяг? І карону? — спытаў салавей.

Смерць згодна хітнула галавой і аддавала адзін скарб за другім. А салавей усё спяваў і спяваў. Вось ён заспяваў песню пра ціхія могілкі, дзе зацвіў бузіннік, шыкуюць белыя ружы і ў свежай траве на магілах блішчаць слёзы жывых, дзе чутны літанні па сваіх блізкіх. Тут смерці так захацелася дадому, на ціхія могілкі, што яна захуталася ў белы халодны туман і шуснула ў акно.

— Дзякуй табе, мілая пташка! — прамовіў імператар. — Я пазнаю цябе. Калісьці я прагнаў цябе з маёй дзяржавы, а цяпер ты сваёю песняй прагнала ад маёй пасцелі Смерць! Чым узнагародзіць цябе за гэта?

— Ты ўжо ўзнагародзіў мяне за гэта, — сказаў салавей. — Я бачыў слёзы на тваіх вачах, калі першы раз спяваў для цябе, — пра гэта мне не забыць ніколі. Шчырыя слёзы радасці — самая шчырая ўзнагарода для спевака!

І ён заспяваў ізноў, а імператар заснуў здаровым, моцным сном. А калі ён прачнуўся, у акно ўжо свяціла сонца. Ніхто з прыдворных і слугаў нават не заглядваў да імператара. Усе думалі, што ён памёр. Адзін салавей не пакідаў хворага. Ён сядзеў за акном і спяваў яшчэ лепш, чым заўсёды.

— Застанься ў мяне! — папрасіў імператар. — Ты будзеш спяваць толькі тады, калі сам захочаш. А штучную птушку я разаб'ю.

— Не трэба! — сказаў салавей. — Яна служыла табе, як магла. Пакінь яе ў сябе. Я не магу жыць у палацы. Я буду прылятаць да цябе, калі сам захачу, і буду спяваць пра шчаслівых і нешчаслівых, пра дабро і зло, пра ўсё, што робіцца вакол цябе і чаго ты не ведаеш. Маленькая птушка-спявачка лётае паўсюль — залятае і пад дах беднай сялянскай хаткі, і ў домік рыбака, які стаіць так далёка ад твайго палаца. — Я буду прылятаць і спяваць для цябе! Але паабяцай...

— Усё, чаго захочаш! — усклікнуў імператар і прыўзняўся з пасцелі.

Ён паспеў надзець сваю імператарскую амуніцыю і прыціснуў да сэрца цяжкую залатую шаблю.

— Паабяцай мне нікому не абмовіцца, што ў цябе ёсць маленькая птушачка, якая расказвае табе пра ўсё ў вялікім свеце. Так справы пойдуць лепш.

І салавей паляцеў.

Тут увайшлі прыдворныя, якія спяшаліся паглядзець на аджыўшага свой век імператара, ды так і знерухомелі ў парозе.

А імператар прывітаў іх:

— Добры дзень! Ці, дакладней, добрай раніцы!

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 3, средняя: 1.7 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!