Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Если отчаяние шепчет, что ты никогда не познаешь Бога, то это разговор интриг, ведомых за завесой; не отчайвайся и иди дальше. Хафиз
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

19 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Бузінавая матулька

Случайный отрывок из текста: Райнер Мария Рильке. Истории о Господе Боге. История, рассказанная темноте
... — Я помню так мало из моего детства, — сказала Клара задумчиво, — словно я прожила уже тысячу жизней. Но сейчас, после ваших слов, мне кое-что припомнилось. Вечер. Вы неожиданно появились у нас: ваши родители куда-то ушли, может быть, в театр. У нас яркий свет. Отец ждет гостя, одного родственника, если я не путаю. Он должен был приехать из... впрочем, не помню, откуда, во всяком случае, издалека. Мы ждали его уже более двух часов. Двери были раскрыты, горели лампы, мама то и дело подходила к софе и разглаживала покрывало, отец стоял у окна. Никто не решался сесть, чтобы не сдвинуть со своего места стул. Тут пришли Вы и стали ждать с нами. Мы, дети, прислушивались у двери. И чем дальше, тем более чудесным представлялся нам гость. Мы ведь даже боялись, что он придет раньше, чем достигнет высшей степени великолепия, к которой он, пока отсутствовал, приближался с каждой минутой. Мы не боялись, что он мог не прийти совсем: мы были уверены, он вот-вот появится, но мы хотели дать ему время, чтобы он стал большим и могущественным. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)
   

Бузінавая матулька

 

Адзін маленькі хлопчык аднойчы прастудзіўся; дзе ён прамачыў сабе ногі, ніхто і зразумець не мог; надвор'е было зусім сухое. Маці распранула яго, паклала на ложак і загадала прынесці імбрык, каб заварыць бузіннага напою — цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, які жыў на верхнім паверсе гэтага ж дома. Ён быў зусім адзінокі, не было ў яго ні жонкі, ні дзяцей, а ён так любіў малечу, умеў расказваць ім такія цудоўныя казкі і гісторыі, што проста дзіва.

— Ну, выпі сваю гарбату, а пасля, можа, пачуеш казку! — сказала маці.

— Вось бы ведаць якую-небудзь новенькую! — прамовіў стары, ласкава ківаючы галавою. — Але дзе ж гэта наш малы прамачыў сабе ногі?

— Сапраўды, дзе? — паціснула плячыма маці. — Ніхто не можа зразумець!

— А казка будзе? — запытаў хлопчык.

— Спачатку мне трэба ведаць, ці глыбокая вадасцёчная канава ў завулку, дзе ваша школа? Можаш ты мне сказаць гэта?

— Якраз мне па калені! — адказаў хлопчык. — Але гэта на самым глыбокім месцы!

— Вось чаму ў яго мокрыя ногі! — усміхнуўся дзядок. — Цяпер варта было б расказаць табе казку, ды ні адной гатовай не ведаю!

— Вы цяпер жа можаце выдумаць яе! — сказаў хлопчык. — Мама гаворыць, што вы як толькі на што-небудзь зірніце, да чаго-небудзь дакранецеся, дык адразу складзеце пра гэта казку альбо цікавую гісторыю.

— Так то так, але такія казкі і гісторыі нічога не вартыя. Што да сапраўдных, то тыя прыходзяць самі! Прыйдуць і пастукаюць мне ў лоб: «Вось і я!»

— А хутка якая-небудзь пастукаецца? — запытаў хлопчык.

Маці ўсміхнулася, насыпала ў імбрык бузінавай гарбаты і заліла яе варам.

— Ну, раскажыце! Раскажыце якую-небудзь казку!

— Добра было б, каб прыйшла сама! Але яны ганаркія, прыходзяць толькі тады, калі самі надумаюцца! Стой, — усклікнуў стары раптам. — Вось яна! Зірні на імбрык!

Хлопчык зірнуў: вечка на імбрыку пачало прыпадымацца, і з-пад яго вызірнулі свежыя беленькія бузінавыя кветачкі, потым з'явіліся і доўгія зялёныя галінкі. Яны раслі нават з носіка імбрыка, і неўзабаве перад хлопчыкам быў вялікі куст; галінкі цягнуліся да самага ложка і расхіналі фіранкі. Як хораша красавалася і пахла бузіна! З зеляноты яе выглядваў ласкавы твар старой жанчыны ў якойсьці дзіўнай сукенцы, зялёнай, як бузінавае лісце, і ўсеянай белымі кветачкамі. Адразу нават не разабрацца было: сукенка гэта ці проста зеляніна і жывыя кветачкі бузіны.

— Што гэта за бабуля? — запытаў хлопчык.

— Рымляне і грэкі называлі яе Дрыядай! — адказаў стары. — Але для нас гэта вельмі ж мудрагелістае імя, і ў нас, у Новай слабодцы, ёй далі назву больш простую: Бузінавая матулька. Глядзі ж на яе ўважліва ды слухай, што буду расказваць!

Такі ж самы вялікі, пакрыты кветкамі куст рос у закутку аднаго беднага дворыка ў Новай слабодцы. Пад кустом сядзелі пасля абеду і грэліся на сонцы стары дзядок з бабуляй: адстаўны матрос і ягоная жонка. У старых было шмат дзяцей, унукаў і праўнукаў і неўзабаве меліся адсвяткаваць сваё залатое вяселле, ды толькі яны добра не помнілі патрэбнага дня і чысла. З зеляніны пазірала на іх Бузінавая матулька, такая ж цудоўная і ветлівая, як вось гэтая, над імбрыкам, і сказала: «Я дык ведаю дзень вашага залатога вяселля!» Але старыя былі захопленыя размоваю — яны ўспаміналі старасвеччыну — і не чулі яе.

— А ці помніш, — прамовіў стары матрос, — як мы бегалі і гулялі з табой малымі! Вось тут, у гэтым самым двары, мы садзілі садок! Помніш, утыкалі ў зямлю дубчыкі і галінкі?

— Канечне, канечне! — падхапіла бабулька. — Помню, помню! Мы заўзята палівалі гэтыя галінкі; адна з іх была бузінавая, пусціла карэньчыкі, сцеблікі і вось як разраслася! Мы, старыя, можам цяпер сядзець у цені ад яе!

— Праўда! — прадоўжыў муж. — А вось у тым закутку стаяў чан з вадою. Там мы пускалі мой караблік, які я сам выразаў з дрэва. Як ён плаваў! А неўзабаве мне прыйшлося пайсці і ў сапраўднае плаванне!

— Так, але перад гэтым яшчэ мы хадзілі ў школу і таму-сяму навучыліся! — перапыніла бабулька. — А пасля нас канфірмавалі*. Мы абое не стрымалі слёз тады!.. А затым узяліся за рукі і пайшлі агледжваць Круглую вежу, узбіраліся на самы верх і любаваліся адтуль горадам і морам. Пасля мы накіраваліся ў Фрэдэрыксберг і назіралі, як каталіся па каналах на сваёй цудоўнай яхце кароль і каралева.

* Канфірмацыя (ад лац. confirmatio зацвярджэнне) — у пратэстантаў у той час азначала праверку ведаў царкоўных дагматаў і ўвогуле веравучэння і наступны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 16 гадоў (Заўв. перакл.).

— Так, і хутка мйе прыйшлося пусціцца ў сапраўднае плаванне! Шмат, шмат гадоў быў я ўдалечыні ад радзімы!

— Колькі я плакала! Мне прыходзілі ўжо думкі, што ты памёр і ляжыш на дне марскім! Не раз падымалася я ноччу зірнуць, ці круціцца ветранік. Ён круціўся, а ты ўсё не прыязджаў! Я добра помню, як аднойчы, у самы лівень, у нашым двары заявіўся смяцяр. Я служыла там пакаёўкаю і выйшла са смеццевым вядром, ды запынілася перад дзвярыма. Надвор'е ж было жахлівае! У гэты самы час прыйшоў паштальён і перадаў мне ліст ад цябе. Давялося ж гэтаму лісту пагуляць па белым свеце! Як я схапіла яго!.. І тут жа ўзялася чытаць. Я смяялася і плакала адначасова... Была такая шчаслівая! У лісце пісалася, што ты цяпер у цёплых краінах, дзе расце кава! Вось, палічыла я, блаславёная краіна! Ты шмат яшчэ чаго расказваў у сваім лісце, і я ўсё нібы бачыла перад сабою. Дождж так і цубаніў, а я ўсё стаяла пры дзвярах са смеццевым вядром. Раптам хтосьці абняў мяне за стан...

— Так, і ты так ад усёй душы аплявушыла яго, што люба-дорага!

— Я ж не ведала, што гэта ты! Ты дагнаў свой ліст! Які ты быў бравы, прыгожы, ды ты і цяпер усё такі ж! З кішэні ў цябе тырчэла жоўтая шаўковая хусцінка, а на галаве красаваўся цыратовы капялюш! Такі франт! Але што за непагадзь была, і на што была падобная наша вуліца!..

— Пасля мы пажаніліся! — прадоўжыў стары матрос. — Помніш? А там заявіліся ў нас дзеткі: першы хлапчук, потым Мары, Нільс, Петэр і Ханс Крысціян!

— Як яны выраслі і якімі сталі добрымі людзьмі! Усе іх любяць!

— Цяпер ужо ў іхніх дзяцей ёсць дзеці! — сказаў стары. — І якія мацакі нашы праўнукі!.. Здаецца мне, што наша вяселле было якраз у гэткую пару.

— Якраз сёння! — сказала Бузінавая матулька і прасунула галаву паміж старымі, але тыя падумалі, што гэта хітае ім галавою суседка. Яны сядзелі побач, узяўшыся за рукі, і з любоўю пазіралі адно на аднаго. Крыху пазней падышлі да іх дзеці і ўнукі. Яны ж добра ведалі, што сёння дзень залатога вяселля старых, і ўжо віншавалі іх раніцай, але тыя паспелі забыцца пра гэта, хоць выдатна помнілі ўсё, што здарылася шмат гадоў таму. Бузіна так і пахла, сонейка апускалася і свяціла на развітанне старым проста ў твар, ружовячы іхнія шчокі. Меншы з унукаў падскокваў вакол дзядулі і бабулі і радасна галёкаў. Бузінавая матулька хітала галавою і крычала «ура» разам з усімі.

— Ды гэта ж зусім не казка! — сказаў хлопчык, калі апавядальнік замоўк.

— Гэта ты так гаворыш, — адказаў дзядок, — а вось запытай у Бузінавай матулькі!

— Гэта не казка! — адказала Бузінавая матулька. — Але хутка пачнецца і казка! Якраз з усяго праўдзівага і з'яўляюцца самыя цудоўныя казкі. Інакш мой пахкі куст не вырас бы з імбрыка.

З гэтымі словамі яна ўзяла хлопчыка на рукі; галінкі бузіны, усыпаныя кветкамі, нечакана згарнуліся, і хлопчык з бабуляй апынуліся нібы ў густой альтанцы, што панеслася з імі ў паветры! Вось было добра! Бузінавая матулька пераўтварылася ў маленькую прыгожанькую дзяўчынку, але сукеначка на ёй засталася тая ж — зялёная, уся ў беленькіх кветачках. На грудзях дзяўчынкі красавалася жывая бузінавая кветачка, на светла-русявай кучаравістай галоўцы — ажно вянок з тых жа кветак. Вочы ў яе былі вялікія, блакітныя. Ах, яна была такая міленькая, што ад яе нельга было адарваць вачэй! Хлопчык пацалаваўся з дзяўчынкай, і абое сталі аднаго ўзросту, адных думак і пачуццяў.

Узяўшыся за рукі, яны выйшлі з альтанкі і апынуліся ў садзе перад домам. На зялёным поплаўчыку стаяў прыхілены да дрэва бацькаў кіёк. Для дзяцей і кіёк быў жывы; варта было сесці на яго вярхом, і бліскучая балдавешачка стала прыгожай конскай галавою з доўгай грываю, што развейвалася; затым выраслі чатыры тонкія моцныя нагі, і борздкі конь паімчаў дзяцей вакол паплаўца.

— Цяпер мы паскачам далёка-далёка! — сказаў хлопчык. — У панскі маёнтак, дзе мы былі летась!

І дзеці гайсалі вакол поплаўчыка, а дзяўчынка — мы ж ведаем, што гэта была сама Бузінавая матулька, — прамаўляла:

— Ну, вось мы і за горадам! Бачыш сялянскія домікі? А вунь тыя паўкруглыя выступы ў сцяне, падобныя на агромністыя яйкі? Гэта ж хлебныя печы. Над домікамі раскінула свае галіны бузіна. Вось паходжвае па двары певень! Бачыш, разгрэблівае смецце і адшуквае спажыву для курэй! Глядзі, які ён ганаркі!.. А вось мы і на высокім грудку, каля царквы! Якія магутныя дубы растуць вакол яе! Адзін з іх напалову вылез з зямлі карэннямі!.. Вось мы каля кузні! Глядзі, як ярка палае агонь, як пераць па кавадле малатамі паўаголеныя людзі! Іскры сыплюцца дажджом!.. Але далей, далей, у панскі маёнтак!

І ўсё, што ні называла дзяўчынка, якая сядзела верхам на кійку за хлопчыкам, мільгала перад іхнімі вачыма. Хлопчык бачыў усё гэта, хоць яны толькі кружыліся па поплаве. Пасля яны накіраваліся ў бакавую алею і пачалі ладзіць там сабе маленькі садок. Дзяўчынка дастала са свайго вянка адну бузінавую кветачку і пасадзіла яе ў зямлю; яна пусціла карэньчыкі і сцяблінкі, і хутка вырас вялікі куст бузіны, такі ж самы, як і ў старых з Новай слабодкі, калі тыя былі яшчэ дзеці. Хлопчык і дзяўчынка ўзяліся за рукі і таксама пайшлі гуляць, але паімкнуліся не на Круглую вежу і не ў Фрэдэрыксбергскі сад; не, дзяўчынка моцна абняла хлопчыка, паднялася з ім у паветра, і яны паляцелі над Даніяй. Вясна змянялася летам, лета — восенню і восень — зімою; тысячы малюнкаў адлюстроўваліся ў вачах і запаміналіся ў сэрцы хлопчыка, а дзяўчынка ўсё прамаўляла:

— Гэтага не забудзеш ніколі!

А бузіна пахла так соладка, так дзіўна! Хлопчык удыхаў і водар ружаў, і пах свежых букаў, але бузіна была за ўсіх мілейшая, — яе кветачкі красаваліся ў дзяўчынкі на грудзях, а да іх ён так часта схіляўся галавою.

— Як цудоўна тут вясной! — сказала дзяўчынка, і яны апынуліся ў свежым, зялёным букавым лесе; каля іхніх ног цвіла духмяная белая буквіца, з травы выглядвалі вабныя бледна-ружовыя анемоны. — О, каб вечна панавала вясна ў прыемна пахучых дацкіх лясах!

— Як хораша тут летам! — сказала яна, і яны панесліся ўзбоч старога панскага маёнтка са старажытнай рыцарскай крэпасцю-замкам; чырвоныя сцены і франтоны адлюстроўваліся ў азерцах; па іх плавалі лебедзі, зазіраючы ў цёмныя, халаднаватыя алеі сада. Па збажыне ішлі хвалі, быццам у моры, у кожным рове стракацеліся чырвоненькія і жоўценькія палявыя кветачкі, па загародах віліся хмель і бярозка. А ўвечар высока ўзышоў круглы ясны месяц, з лугоў паплыў саладжавы водар свежага сена! Гэта не забудзецца ніколі!

— Як цудоўна тут увосень! — зноў загаварыла дзяўчынка, і скляпенне нябеснае зрабілася ўдвая вышэй і сіней. Лясы застракацелі чырвоным, жоўтым і яшчэ зялёным лісцем. Паляўнічыя сабакі вырваліся на волю! Цэлыя плоймы качак з крыкам паляцелі над курганамі, дзе ляжаць старыя каменні, аброслыя ажынаю. На цёмна-сінім моры забялеліся ветразі, а старыя жанчыны, дзяўчаты і дзеці чысцілі хмель і кідалі яго ў вялікія чаны. Моладзь спявала даўнія песні, а старыя жанчыны апавядалі казкі пра троляў, дамавых, іншых міфічных істот. Лепш не можа быць нідзе!

— А як добра тут зімою! — гаварыла яна потым, і ўсе дрэвы пакрыліся інеем; галіны іхнія пераўтварыліся ў белыя каралы. Снег зарыпеў пад нагамі, быццам на ўсіх былі новыя боты, а з неба пасыпаліся, адна за адною, зорачкі-знічкі. У дамах запаліліся свечкі на елках, што былі абвешаныя падарункамі; усе людзі радаваліся і весяліліся. У вёсках, у сялянскіх хатках не змаўкалі скрыпкі, ляцелі ў паветра начыненыя яблыкамі булачкі. Нават самыя бедныя дзеці ўсклікалі: «Як добра і хораша зімою!»

Так, цудоўна! Дзяўчынка паказвала ўсё гэта хлопчыку, і паўсюль пахла бузіна, паўсюль развейваўся чырвоны сцяг з белым крыжам, сцяг, пад якім плаваў стары матрос з Новай слабодкі. І вось хлопчык стаў юнаком, і яму таксама прыйшлося накіравацца ў далёкае плаванне ў цёплыя краіны, дзе расце кава. На развітанне дзяўчынка дала яму кветачку са сваёй грудзіны, і ён схаваў яе ў псалтыр. Часта ўспамінаў ён на чужыне сваю радзіму і разгортваў кнігу — заўсёды на тым самым месцы, дзе ляжала кветачка, якую далі яму на памяць! І чым болей юнак глядзеў на кветку, тым свяжэйшая тая рабілася і мацней пахнула, а юнаку здавалася, што да яго даносіцца водар дацкіх лясоў. У пялёстку ж кветачкі яму ўяўляўся тварык блакітнавокай дзяўчынкі; ён быццам чуў яе шэпт: «Як хораша тут увесну, улетку, увосень і ўзімку!» І сотні малюнкаў праносіліся ў ягонай памяці.

Гэтак прайшло нямала гадоў; ён састарэў і сядзеў са сваёй бабулькай жонкаю пад расквітнелым бузінавым кустом. Яны трымаліся за рукі і гаварылі пра былыя дні і пра сваё залатое вяселле, гэтак жа, як іхнія прадзеды з Новай слабодкі. Блакітнавокая дзяўчынка з бузінавымі кветачкамі ў валасах і на грудзях сядзела на галінцы бузіны, ківала ім галавою і гаварыла: «Сёння ваша залатое вяселле!» Пасля яна дастала са свайго вянка дзве кветачкі, пацалавала іх, і яны заблішчэлі спачатку як сярэбраныя, а пасля як залатыя. Калі ж дзяўчынка паклала іх на галовы старых, кветкі пераўтварыліся ў кароны, і муж з жонкаю сядзелі пад квітнеючым, пахкім кустом, быццам кароль з каралеваю.

І вось стары пераказаў жонцы гісторыю пра Бузінавую матульку, як сам чуў у маленстве, і абоім здавалася, што ў той гісторыі было так шмат падобнага на гісторыю іх асабістага жыцця. І якраз тое, што было ў ёй падобнае, найбольш усяго і падабалася ім.

— Так-так! — сказала дзяўчынка, якая сядзела ў зеляніне. — Хто заве мяне Бузінавай матулькаю, хто Дрыядай, а сапраўднае маё імя Ўспамін. Я сяджу на дрэве, што ўсё расце і расце; я помню ўсё і ўмею расказваць пра ўсё! Пакажы, ці захавалася яшчэ ў цябе мая кветачка?

І стары разгарнуў псалтыр: бузінавая кветачка ляжала такая свежая, быццам яе толькі што паклалі туды! Успамін па-сяброўску хітаў галавою старым, а тыя сядзелі ў залатых каронах, асвечаныя пурпуровым вячэрнім сонцам. Вочы іхнія заплюшчыліся, і... Ды тут і казка заканчваецца!

Хлопчык ляжаў на пасцелі і сам не ведаў, ці бачыў ён усё гэта ў сне, ці толькі чуў казку. Імбрык стаяў на стале, але з яго не расла бузіна, а дзядок збіраўся ўжо адыходзіць, а хутка і пайшоў.

— Які цуд, якая вабнасць! — сказаў хлопчык. — Мама, я пабыў у цёплых краях!

— Веру, веру! — сказала маці. — Пасля такіх двух кубкаў моцнай бузінавай гарбаты можна пабываць у цёплых краях! — І яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзіўся. — Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са старым сядзелі ды спрачаліся пра тое, казка гэта ці быль!

— А дзе ж Бузінавая матулька? — запытаў хлопчык.

— У імбрыку! — адказала маці. — І няхай сабе там застаецца!

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!