Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Он ест свою еду, чувствуя ее вкус, чувствует этот вкус без жадности.(о Будде) Уттара
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

23 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Штопальная игла

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Абу Бакр Шибли
... Увидев сырое полено, один конец которого горел в печи, а на другом проступали капли влаги, Шибли сказал своим ученикам: «Я не вижу слез в ваших глазах, как я могу поверить, что ваши сердца сгорают в огне любви к Богу?» ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 2, средняя: 3.0 (от 1 до 5)
   

Цыравальная іголка

 

Жыла-была цыравальная іголка; яна лічыла сябе такой тонкай, што ўявіла, быццам яна швейная іголка.

— Глядзіце, глядзіце, што вы трымаеце! — сказала яна пальцам, калі яны вымалі яе. — Не выпусціце мяне! Упаду на падлогу — чаго добрага, згублюся: я занадта тонкая!

— Быццам бы! — адказалі пальцы і моцна схапілі яе за талію.

— Вось бачыце, я іду з цэлай світай! — сказала цыравальная іголка і пацягнула за сабою доўгую нітку, толькі без вузельчыка.

Пальцы ўторкнулі іголку проста ў кухарчыну пантофлю, — скура на пантофлі трэснула, і трэба было зашыць дзірку.

— Фу, якая чорная работа! — сказала цыравальная іголка, — я не вытрымаю! Я зламлюся!

І сапраўды зламалася.

— Ну вось, я ж казала, — прамовіла яна, — я занадта тонкая!

«Цяпер яна ні на што не годная», — падумалі пальцы, але ім ўсё-такі давялося моцна трымаць яе: кухарка накапала на зламаны канец іголкі сургуч і потым закалола ёй хустку.

— Вось цяпер я — брошка! — сказала цыравальная іголка. — Я ведала, што буду карыстацца павагай: у кім ёсць толк, з таго заўсёды выйдзе нешта вартае.

І яна засмяялася сама сабе, — бо ніхто ж не бачыў, каб цыравальныя іголкі смяяліся ўголас, — яна сядзела ў хустцы, нібы ў карэце і аглядалася па баках.

— Дазвольце спытацца, вы з золата? — звярнулася яна да суседкі-шпількі. — Вы вельмі сімпатычная, і ў вас уласная галоўка... Толькі маленькая! Пастарайцеся яе адгадаваць, — не кожнаму ж дастаецца сургучная галоўка!

Пры гэтым цыравальная іголка так фанабэрыста выпрасталася, што вылецела з хусткі проста ў ракавіну, куды кухарка якраз вылівала памыі.

— Выпраўляюся ў плаванне! — сказала цыравальная іголка. — Толькі б не згубіцца!

Але яна згубілася.

— Я занадта тонкая, я не створана для гэтага свету! — сказала яна, лежачы ў вулічнай канаве. — Але я ведаю сабе кошт, а гэта заўсёды прыемна.

І цыравальная іголка цягнулася ў струнку, не трацячы добрага настрою.

Над ёю праплывала ўсялякая ўсялячына: трэскі, саломінкі, кавалкі газетнай паперы...

— Бач, як плывуць! — казала цыравальная іголка. — Яны і ў розум не возьмуць тое, хто хаваецца тут пад імі. — Гэта я тут хаваюся! Я тут сяджу! Вунь плыве трэска: у яе толькі і думак, што аб трэсках. Ну, трэскай яна век і застанецца! Вось саломінку нясе... А круціцца, круціцца як! Не задзірай так носу! Глядзі, каб не наскочыць на камень! А вунь газетны абрывак плыве. Даўно ўжо забыцца паспелі, што на ім надрукавана, а ён бач як разгарнуўся!.. Я ляжу ціха, смірна. Я ведаю сабе кошт, і гэтага ў мяне не адбяруць!

Аднойчы каля яе нешта заблішчэла, і цыравальная іголка ўявіла, што гэта брыльянт. Гэта быў бутэлечны асколак, але ён зіхацеў, і цыравальная іголка загаварыла з ім. Яна назвала сябе брошкай і спыталася ў яго:

— Вы, мусібыць, брыльянт?

— Так, нешта накшталт гэтага.

І абое думалі адно пра другое і пра саміх сябе, што яны сапраўднай каштоўнасці, і гутарылі між сабой аб недасведчанасці і фанабэрыстасці свету.

— Так, я жыла ў каробцы ў адной дзяўчыны, — распавядала цыравальная іголка. — Дзяўчына гэтая была кухаркай. У яе на кожнай руцэ было па пяць пальцаў. І вы ўявіць сабе не можаце, да чаго даходзіла іх напышлівасць! А занятак жа ў іх быў толькі адзін — вымаць мяне і класці назад у каробку!

— А яны блішчэлі? — спытаўся бутэлечны асколак.

— Блішчэлі? — адказала цыравальная іголка. — Не, бляску ў іх не было, затое колькі гонару!.. Іх было пяць братоў, усе — уроджаныя «пальцы»; яны заўсёды стаялі ў рад, хоць і былі рознай велічыні. Крайні — Таўстун, — між іншым, адстояў ад іншых, ён быў тоўсты карантыш, і спіна ў яго гнулася толькі ў адным месцы, таму ён мог кланяцца толькі раз; затое ён казаў, што калі яго адсякуць, дык чалавек не прыдатны болей для вайсковай службы. Другі — Ласунок — тыцкаў свой нос усюды: і ў салодкае і ў кіслае, тыцкаў і ў сонца і ў месяц; ён жа націскаў на пяро, калі трэба было пісаць. Наступны — Цыбаты — глядзеў на ўсіх звысоку. Чацверты — Залатаперст — насіў вакол поясу залаты пярсцёнак. І, нарэшце, самы маленькі — Пер-музыка нічога не рабіў і вельмі гэтым ганарыўся. Так, яны толькі і ведалі, што выхваляцца, і вось — я кінулася ў ракавіну.

— А цяпер мы сядзім ды блішчам! — сказаў бутэлечны асколак.

У гэты час вады ў канаве прыбыло, і яна хлынула цераз край і знесла з сабой асколак.

— Ён прасунуўся! — уздыхнула цыравальная іголка. — А я засталася ляжаць! Я занадта тонкая, занадта далікатная, але я ганаруся гэтым, і гэта высакародны гонар!

Яна ляжала, выцягнуўшыся ў струнку, і перадумала шмат думак.

— Я проста гатовая думаць, што нарадзілася ад сонечнага промня, — такая я тонкая! Праўда, здаецца, быццам сонца шукае мяне пад вадой! Ах, я такая тонкая, што нават бацька мой сонца не можа мяне знайсці! Не абламалася б тады маё вочка (Ігольнае вушка па-дацку называецца ігольным вочкам.), я б, здаецца, заплакала! Хаця, не, плакаць непрыстойна!

Аднойчы прыйшлі вулічныя хлапчукі і пачалі корпацца ў канаўцы, вышукваючы старыя цвікі, манеткі ды іншыя скарбы. Перапэцкаліся яны страшэнна, але гэта прыносіла ім задавальненне!

— Ай! — закрычаў раптам адзін з іх; ён накалоўся аб цыравальную іголку. — Глядзі, якая штуковіна!

— Я не штуковіна, а паненка! — заявіла цыравальная іголка, але яе ніхто не пачуў. Сургуч з яе сышоў, і яна ўся пачарнела, але ў чорным заўсёды выглядаеш больш стрункай, і іголка ўяўляла, што стала яшчэ танчэй за ранейшае.

— Вунь плыве яечная шкарлупіна! — закрычалі хлапчукі, узялі цыравальную іголку ды ўваткнулі ў шкарлупіну.

— Чорнае на белым фоне вельмі прыгожа! — сказала цыравальная іголка. — Цяпер мяне добра відаць! Толькі б не захварэць на марскую хваробу, гэтага я не вытрымаю: я такая далікатная!

Але яна не захварэла на марскую хваробу — вытрымала.

— Супроць марской хваробы добра мець стальны страўнік, і заўсёды трэба памятаць, што ты не тое што звычайныя смяротныя! Цяпер я зусім ачуняла. Чым ты больш высакародны, тым больш можаш перанесці!

— Крэк! — сказала яечная шкарлупіна: яе пераехалі ламавыя калёсы.

— Вух, як цісне! — заенчыла цыравальная іголка. — Зараз мяне званітуе! Не вытрымаю! Зламлюся!

Але яна вытрымала, хаця яе і пераехалі ламавыя калёсы; яна ляжала на бруку, выцягнуўшыся ва ўсю даўжыню, — ну і няхай сабе ляжыць!

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 2, средняя: 3.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную
Содружество Друзей —  Школа Развития Человека

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!