Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Мы позволяем себе быть занятыми такими пустыми мыслями, вместо того чтобы постоянно переносить наше внимание на хорошие мысли о Боге. Бернард Клервосский
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

19 октября 2019

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Шчаслівая сямейка

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Абу Шафик Балхи
... Шафик говорил:
1. Богослужение состоит на девять частей из страха и уединения и на одну часть из пребывания в тишине.
2. Когда приходит смерть, она уже не уходит, поэтому всегда будь готов к ней.
3. Не откладывай дату покаяния в грехах и исповеди в надежде на милость или свое долгожительство.
4. Полагайся больше на обещания Бога, чем на заверения людей. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)
   

Шчаслівая сямейка

 

Самы вялікі ліст мае, вядома ж, ліст лопуху: прымацуеш яго да грудзей — вось табе і фартушок, а пакладзеш у дождж на галаву — маеш парасончык! Гэтакі лапушысты ён, гэты лопух! І, каб ведалі, ніколі не расце па аднаму, а заўсёды як ужо адзін вырас, то вакол шмат такіх лопухаў уздымаецца — гэтакая шыракалістая раскоша! І ўся гэта забуялая зеляніна — прыдатны харч для смаўжоў! А саміх смаўжоў, белых, вялікіх, спажывае ў якасці ежы з далёкіх часоў важнае панства; са смаўжоў заўсёды гатавалі фрыкасэ, і паны, ласуючыся ім, задаволена цмокалі: «Ах, як смачна!» Яны і папраўдзе ўцямілі сабе, што гэта страшэнна смачна і спажыўна. Дык вось, гэтыя вялікія белыя смаўжы сілкаваліся лопухам, таму і пачалі гэту расліну сеяць людзі.

Была адна старая панская сядзіба, дзе ўжо даўно не спажывалі смаўжоў, і яны ўсе павывеліся. А лопух застаўся; ён сабе рос ды рос — і нічым яго нельга было заглушыць; усе алеі, усе градкі пазарасталі лопухам, ды так, што нават сад зрабіўся не садам, а лапушыстым лесам; ніхто б нават не здагадаўся, што некалі тут расла садавіна, калі б там-сям не тырчалі заглушаныя забуялай травой і кустоўем то яблынька, то калючая сліўка. Вось у гэтым лапушыстым лесе і жыла апошняя пара вельмі ўжо старых смаўжоў.

Яны і самі не ведалі колькі ім гадоў, але добра памяталі, што раней іх было багата, што яны вельмі старой замежнай пароды і што ўвесь гэты лес быў пасаджаны прынамсі для іх і для іх родзічаў. Старыя смаўжы ніводнага разу не выходзілі са свайго лесу, але ведалі, што дзесьці побач ёсць нешта такое, што называецца панскай сядзібай; там смаўжоў вараць да тае пары, пакуль яны не пачарнеюць, а пасля кладуць на срэбраную талерку. Што было далей, яны не ведалі. Не ведалі яны таксама і нават уявіць сабе не маглі, што значыць зварыцца і ляжаць на срэбранай талерцы; ведалі толькі тое, што гэта так цудоўна і, галоўнае, арыстакратычна! І ні майскі жук, ні жаба, ні дажджавы чарвяк — ніхто з тых, у каго яны пыталіся, ніхто нічога не мог пэўнага сказаць пра гэта: нікому з іх яшчэ не даводзілася быць звараным і ляжаць на той срэбранай талерцы!

Што тычыцца саміх сябе, то смаўжы выдатна ведалі, што яны самыя першыя ў свеце, што ўвесь лес расце толькі для іх, а сядзіба існуе толькі для таго, каб яны маглі некалі зварыцца і ляжаць на срэбранай талерцы.

Жылі смаўжы ціха, мірна і вельмі шчасліва. Дзяцей у іх не было, і яны ўзялі на выхаванне смоўжыка з простых. Але малы ніяк не хацеў расці — быў жа ён звычайны, простай пароды, але старым, асабліва смаўжысе-маці, усё здавалася, што ён прыкметна падрастае, і яна прасіла смаўжа-тату, калі ён не бачыць гэтага так, то няхай абшчупае ракавінку малога! Бацька шчупаў і ўрэшце згаджаўся з маці.

Аднойчы ліў моцны дождж.

— Бач, як барабаніць па лісці! — сказаў смоўж-тата.

— Ліе і ліе! — сказала смаўжыха-маці. — Вось як пацякло па сцяблу! Будзе тут вільгаці! Адна ўцеха, што ў нас і ў нашага сыночка такія трывалыя хаткі! Не, што ні кажы, а нам даўно больш гадоў, чым каму іншаму на гэтым свеце! Цяпер добра бачна, што мы найпершыя ў свеце! І ў нас з дня нараджэння ёсць свае ўтульныя хаткі, для нас пасаджаны гэты лапушысты лес! А ўсё ж хацелася б дазнацца, ці далёка ён раскінуўся і што там за ім?

— Нічога! — сказаў смоўж-тата. — Ужо лепш, як у нас, нідзе не будзе; я ва ўсялякім разе лепшага і не шукаю.

— А мне, — сказала мройна смаўжыха-маці, — хацелася б трапіць на сядзібу, зварыцца і ляжаць на срэбранай талерцы. Такім гонарам былі ашчасліўленыя ўсе нашы продкі, і ў тым, згадзіся, ёсць нешта асаблівае!

— Сядзіба, напэўна, даўно разбурылася, — сказаў смоўж-тата, — або зарасла лопухам, то і людзям адтуль не выбрацца. Ды чаго так спяшацца? А ты вечна спяшаешся і сынок наш следам за табой. Ён вунь трэці дзень паўзе ўверх па сцяблу; ажно галава кружыцца, як глянеш!

— Ну, не бурчы, стары! — сказала смаўжыха-маці. — Ён асцярожненька паўзе. Ён жа наша адзіная ўцеха на старасці гадоў, нам, старым, толькі дзеля яго і застаецца жыць. Але ці думаў ты дзе нам знайсці сыночку жонку? Ты думаеш там, у лопуху, не знойдзецца хто-небудзь з нашага высакароднага роду?

— Бяздомныя чорныя смаўжы ёсць, вядома, — сказаў смоўж-тата, — але ж гэта просталюдзіны! Ды і вельмі яны самі сабой занятыя! Можна, урэшце, даручыць гэту справу мурашам: яны вечна шнуруюць то туды, то сюды і, напэўна ж, ведаюць, дзе трэба шукаць жонку для нашага малога гадаванца.

— Ведаем, ведаем адну прыгажуню, — сказалі мурашы. — Але наўрад ці падыдзе яна вам, бо тая прыгажуня, калі хочаце ведаць, каралева!

— Гэта нічога! — сказалі старыя. — А ці ёсць у яе дом?

— Ёсць! Нават палац! — запэўнілі мурашы. — Выдатны мурашнік, а ў ім — семсот хадоў!

— Дзякаваць вам! — сказала смаўжыха-маці. — Нашаму сыну няма чаго лезці ў мурашнік! Калі вы не маеце на прыкмеце нікога лепшага, то мы даручым гэту справу камарам: яны лётаюць і днём і ноччу, і пад сонцам і пад дажджом, ведаюць лопухавы лес уздоўж і ўпоперак.

— У нас ёсць нявеста для вашага сына! — затрубілі камары. — На агрэставым кусце сядзіць у сваёй хатцы адна маленькая смаўжыха. Крокаў сто адсюль, не больш будзе. Яна жыве зусім адна і мае ўзрост, калі трэба выходзіць замуж. Усяго сто чалавечых крокаў адсюль да яе!

— То няхай паўзе сюды! — сказалі старыя. — У сына вунь увесь лопухавы лес, а ў яе ўсяго толькі адзін агрэставы куст.

Па смаўжыху-нявесту паслалі. Яна пакіравала ў дарогу і паспяхова дабралася да лопухаў на восьмы дзень падарожжа. Вось што значыць чысціня пароды.

Адсвяткавалі вяселле. Шасцёра светлячкоў свяцілі на ўсю моц, а наогул вяселле было вельмі ціхае: старыя не любілі шуму. Затое смаўжыха-маці сказала цудоўную прамову. Бацька гаварыць не здолеў, бо моцна быў узрушаны! І вось старыя аддалі маладым у валоданне ўвесь лопухавы лес, пры гэтым адзначылі тое, што ўсё жыццё гаварылі — лепшага, чым гэты лес, ва ўсім свеце няма нічога, і што, калі маладыя будуць сумленна і высакародна жыць і нагадуюць дзяцей, то некалі ім або іхнім дзецям пашчасціць трапіць на сядзібу: там іх павараць да чарнаты і пакладуць на срэбраную талерку.

Пасля старыя запаўзлі ў свае домікі і больш ужо не паказваліся.

А маладыя смаўжы пачалі цараваць у лесе і пакінулі пасля сябе багата нашчадкаў. Трапіць жа на сядзібу і легчы на срэбраную талерку ім так і не давялося! Таму яны вырашылі, што сядзіба зусім разбурылася, а ўсе людзі на свеце павымерлі. Ніхто ім не пярэчыў, — значыць, так яно і выйшла. І вось зноў барабаніў дождж па лопуху, забаўляючы смаўжоў, а сонца ззяла, каб зелянеў гэты лопух, і яны былі шчаслівыя, шчаслівыя! І ўся іх сям'я была шчаслівая, — вось так!

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 0, средняя: 0.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!