Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Из твоего неведения о себе мир возникает, а с твоим познанием себя он уже не появится Аставакра Гита
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

18 апреля 2024

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Садоўнік і гаспадары

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Байазид Бистами
... Ответы Байазида на некоторые заданные ему вопросы:
Вопрос: Сколько тебе лет?
Ответ: Четыре года, потому что четыре года назад я увидел Бога; первые семьдесят лет жизни были потрачены на пустые рассуждения, и я сбрасываю эти годы со счетов.
В.: Кого называют святым?
О.: Того, кто любит только Бога.
В.: Чего следует избегать в нашей духовной жизни?
О.: Концентрируйте все внимание на Боге, а не на духовной работе, которую вы совершаете.
В.: Как нам прийти к Богу?
О.: Откажитесь от своего эго; в этом лежит путь к Богу. Тот, кто растворил свою сущность в Боге, обнаруживает, что Он — это все. ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 6, средняя: 3.8 (от 1 до 5)
   

Садоўнік і гаспадары

 

Пасярод старадаўняй сядзібы, прыкладна каля мілі ад сталіцы, стаяў прыгожы панскі палац з масіўнымі сценамі, вежачкамі, франтонамі. У гэтым палацы жылі муж і жонка — багатыя ды знакамітыя дваране. Праўда, яны прыязджалі сюды только летам, але гэта быў самы любімы іхні маёнтак. Палац быў прыгожы звонку, зручны і ўтульны ўнутры. Парадны пад'езд упрыгожваў высечаны з каменю радавы герб гаспадароў. Цудоўныя ружы ўвівалі гэты герб і пляліся ўгару па сцяне, а перад палацам рассцілаўся густы дыван зяленіва. Поруч з белым і чырвоным глогам тут красаваліся рэдкія кветкі, якія цвілі не толькі ў аранжарэі, але і пад адкрытым небам.

Нездарма гаспадары сядзібы мелі добрага садоўніка. Кветнік, фруктовы сад, агарод — усё гэта было справай яго рук і радавала вока. За агародам яшчэ заставаліся рэшткі старога сада, зарослага кустамі буксу, якія былі абрэзаны ў выглядзе шароў і пірамід. А далей узвышаліся два вялізныя старыя дрэвы, амаль цалкам засохлыя. Здалёку здавалася, што раптоўны парыў урагану зверху да нізу абляпіў іхнія голыя сукі густымі камякамі гною. На самай жа справе гэта быў не гной, а птушыныя гнёзды.

З даўнейшай пары ў гэтых гнёздах жылі крыклівый чароды варон і гракоў, якія змайстравалі тут сапраўдны птушыны гарадок і непадзельна валадарылі ў сядзібе. Бо яны былі першымі насельнікамі ў тутэйшых мясцінах, спаконвечнымі ўладарамі маёнтка, яго сапраўднымі гаспадарамі. Двухногімі жыхарамі маёнтка яны проста грэбавалі, хоць і мусілі змірыцца з існаваннем гэтых пастаянных стварэнняў. А тыя іншы раз смалілі ў птушак са стрэльбаў, і тады чароды натапыраных перапалоханых варон і гракоў узляталі з крыкам: «Карр! Карр!»

Садоўнік не раз казаў гаспадарам, што трэба ссекчы гэтыя дрэвы, — яны псуюць садовы пейзаж, а як толькі іх не стане, знікнуць і шумныя птушкі. Але гаспадары і слухаць не хацелі пра тое, каб страціць дрэвы і птушыную гаману. У старых дрэвах і карканні птушак яны бачылі асаблівую прывабнасць — адзнаку даўніны, якую хацелі захаваць насуперак усяму.

— Дрэвы перайшлі да птушак у спадчыну ад продкаў, дык няхай птушкі і валодаюць імі, дабрамудры Ларсен! — гаварылі гаспадары.

(Ларсенам звалі садоўніка, але для нашай гісторыі гэта не мае значэння).

Садоўнік сапраўды мог распараджацца кветнікамі, садам і агародам, ён даглядаў іх і апрацоўваў старанна і захоплена. Гаспадары былі гэтым вельмі задаволены, але не хавалі ад садоўніка, што ў іншых маёнтках іх частавалі такімі фруктамі і паказвалі такія кветкі, да якіх яшчэ вельмі далёка іхнім кветкам і фруктам. Гэтыя словы засмучалі садоўніка, бо ён усёй душой хацеў, каб сад у ягоных гаспадароў быў лепшы ў свеце, і дзеля гэтага шчыраваў без стомы. Рукі ён меў працавітыя, а сэрца добрае.

Аднойчы гаспадары запрасілі да сябе садоўніка і сказалі яму ласкава і паблажліва, як і трэба гаспадарам, што ўчора яны былі ў гасцях у сваіх знакамітых сяброў і тыя пачаставалі іх яблыкамі і грушамі, ды такімі сакавітымі, такімі пахучымі, што самі яны, гаспадары Ларсена, і ўсе іншыя госці былі ў захапленні. Гаспадары не сумняваюцца, што тыя фрукты прывезены з-за мяжы, але чаму б Ларсену не паспрабаваць вырасціць гэткія ж і ў іхняй сядзібе, калі толькі капрызныя плады могуць прыстасавацца да мясцовага клімату? Як сведчылі чуткі, яблыкі і грушы, якія яны елі ў гасцях, былі куплены ў горадзе ў самага буйнога гандляра фруктамі; да яго і паслалі гаспадары садоўніка, каб даведацца, з якой краіны прывезены гэтыя плады, і выпісаць адтуль чаранкі.

Садоўнік добра ведаў гэтага гандляра, бо па загаду гаспадароў прадаваў яму лішкі фруктаў са свайго саду.

І вось выправіўся ён у горад, каб спытацца ў гандляра, адкуль той атрымаў хвалёныя яблыкі і грушы.

— З вашага ўласнага саду! — адказаў гандляр і паказаў Ларсену яблыкі і грушы, якія той адразу пазнаў.

Вось дык узрадаваўся садоўнік! Ён паспяшаўся да сваіх гаспадароў і сказаў, што яблыкі і грушы, якія яны елі ў гасцях, — з іхняга ўласнага саду. Гаспадары не паверылі сваім вушам.

— Не можа быць, Ларсен! — казалі яны. — Калі вы хочаце пераканаць нас, што гэта праўда, прынясіце распіску ад гандляра.

І Ларсен прынёс яе гаспадарам.

— Дзіўна! — усклікнулі яны.

Пасля гэтага кожны дзень гаспадарам падавалі вялізныя вазы з цудоўнымі яблыкамі і грушамі з іхняга ўласнага саду. Цэлымі карзінамі рассылалі гэтыя фрукты суседзям, у іншыя гарады і нават за мяжу. Гаспадарам гэта было вельмі прыемна. Аднак яны ніколі не праміналі выпадку, каб нагадаць садоўніку, што апошнія дзве восені былі вельмі спрыяльныя для фруктовых садоў і ўсе садаводы мелі добры ўраджай.

Прайшло няшмат часу. Гаспадары былі запрошаны ў палац на абед. На наступны дзень яны паклікалі да сябе садоўніка і расказалі яму, што на каралеўскі стол падавалі незвычайна салодкія і сакавітыя дыні з уласнай каралеўскай цяпліцы.

— Ідзіце да прыдворнага садоўніка, шаноўны Ларсен, і папрасіце, каб ён даў вам хоць крышку насення гэтых незвычайных дыняў.

— Але каралеўскі садоўнік сам атрымаў ад мяне гэтае насенне! — радасна ўсклікнуў садоўнік.

— Калі так, значыць, ён здолеў вырасціць з іх цудоўныя дыні, — сказалі гаспадары, — дыні, якія падавалі на стол, былі лепшыя адна за другую!

— Выходзіць, што ганарыцца трэба мне, — сказаў Ларсен. — Сёлета ў каралеўскага садоўніка дыні не ўдаліся; і вось ён убачыў, якія цудоўныя дыні растуць у садзе вашай міласці, пакаштаваў іх і некалькі штук заказаў для каралеўскага стала.

— Ці не лічыце вы, Ларсен, што на каралеўскі стол падавалі дыні з нашага саду?

— Ні кроплі ў гэтым не сумняваюся, — адказаў Ларсен.

Ён пайшоў да каралеўскага садоўніка і атрымаў у яго пасведчанне, дзе гаварылася, што дыні, якія падаваліся на абедзе ў каралеўскім замку, былі прывезены з саду, які належыць панам-гаспадарам Ларсена.

Гаспадары былі здзіўлены. Яны расказвалі пра гэты выпадак усім і кожны раз паказвалі сведчанне каралеўскага садоўніка. А насенне дыняў, як яшчэ раней чаранкі яблынь і груш, яны пачалі рассылаць у розныя краіны.

Тым часам з розных мясцін прыходзілі звесткі, што дасланыя чаранкі прыжыліся, яблыні і грушы даюць цудоўныя плады, якія названы імем радавой панскай сядзібы. Назву сядзібы пісалі зараз на ангельскай, нямецкай і французскай мовах.

Хіба можна было марыць пра гэта раней?

— Каб толькі садоўнік не зазнаўся, — занепакоіліся гаспадары.

Але Ларсен думаў зусім пра іншае: ён імкнуўся захаваць за сабой славу аднаго з лепшых садоўнікаў краіны і кожны год ствараць які-небудзь новы выдатны гатунак садавіны альбо гародніны. І ён ствараў іх, але ў падзяку за працу яму часта даводзілася чуць, што першыя ўславіўшыя яго фрукты — яблыкі і грушы — былі ўсё ж самыя лепшыя, а ўсе іншыя ўжо не маглі з імі зраўняцца. Дыні, праўда, вельмі смачныя, ды ўсё ж далёка не такія, як яблыкі і грушы. Трускалкі таксама выдатныя, але не лепшыя за тыя, якія ёсць у іншых. А калі аднойчы ў садоўніка не ўрадзіла радыска, гаспадары толькі і гаварылі пра няўдалую радыску, нібыта забыліся пра ўсе іншыя гатункі садавіны і гародніны.

Можна было падумаць, што гаспадары атрымліваюць задавальненне, калі гавораць: «Сёлета ў вас усё ўрадзілася дрэнна, шаноўны Ларсен!» Яны былі проста шчаслівыя, калі сцвярджалі: «Дрэнна сёлета ў вас урадзілася!»

Некалькі разоў на тыдзень садоўнік прыносіў у пакоі свежыя букеты, падабраныя з дзіўна тонкім густам; у гэтых букетах кожная кветачка ўдала спалучалася з іншымі кветкамі і станавілася яшчэ прыгажэйшай.

— У вас выдатны густ, Ларсен, — казалі гаспадары. — Але не забудзьцеся, што гэтым талентам вы абавязаны не самому сабе, а Богу.

Аднойчы садоўнік прынёс гаспадарам вялізную крыштальную вазу, у якой плаваў ліст белага гарлачыка, а на ім, апусціўшы ў ваду доўгае сцябло, красавалася ярка-блакітная кветка велічынёй са сланечнік.

— Індыйскі лотас! — усклікнулі гаспадары.

Яны ніколі ў жыцці не бачылі падобнай кветкі. Яны загадалі днём выстаўляць яе на сонца, а вечарам асвятляць штучным святлом. І кожны, хто бачыў гэтую кветку, быў у захапленні, называў яе цудам.

Гэтак назвала яе нават знакамітая пані каралеўства — маладая прынцэса. Яна была разумная і добрая дзяўчына.

Гаспадары палічылі за гонар паднесці прынцэсе блакітную кветку, і яна забрала яе ў палац. Тады спусціліся яны ў сад, каб паглядзець, ці няма там падобнай кветкі, але не знайшлі яе. Паклікалі садоўніка і спыталі дзе ён узяў блакітны лотас.

— Мы шукалі, але не знайшлі такіх кветак ні ў аранжарэі, ні на клумбах у садзе, — сказалі яны.

— Там іх і не было, — усміхнуўся садоўнік. — Гэтая сціплая кветка расце на градках у агародзе. Але, праўда яна незвычайна прыгожая! Яна падобная на блакітны кактус, а на самай справе гэта толькі кветка артышока.

— Чаму ж вы не сказалі нам пра гэта раней? — абурыліся гаспадары. — Мы думалі, што гэта рэдкая заморская кветка! Вы зганьбілі нас перад прынцэсай! Яна была ў захапленні, як толькі зірнула на кветку, і сказала, што ніколі раней не бачыла гэткай расліны, — а яна ж выдатна разбіраецца ў батаніцы. Але цяпер зразумела, чаму яна не пазнала яе: навуцы няма чаго рабіць у агародзе. І як вам магло прыйсці ў галаву, шаноўны Ларсен, прынясці ў пакоі падобную кветку? Пасля гэтага над намі будуць пакепліваць!

І цудоўная блакітная кветка, сарваная на градзе, была выкінута з панскіх пакояў, дзе ёй не знайшлося месца. А гаспадары пайшлі да прынцэсы прабачацца і растлумачыць, што кветка была звычайнай агароднай раслінай, якую садоўнік захацеў паставіць у вазу, за што і атрымаў суровую вымову.

— Гэта грэшна і несправядліва! — з дакорам прамовіла прынцэса. — Ён адкрыў для нас кветку, пра якую мы нічога не ведалі, паказаў нам прыгажосць там, дзе мы і не думалі яе шукаць! Пакуль артышокі цвітуць, я скажу прыдворнаму садоўніку кожны дзень ставіць іх у вазу ў маім пакоі.

Так яна і зрабіла.

Тады гаспадары аб'явілі садоўніку, што ён зноў можа паставіць у вазу свежую кветку артышока.

— Па-сутнасці кветка і на самай справе прыгожая, — сказалі яны. — Так, прыгожая, як гэта ні дзіўна! — І яны нават пахвалілі садоўніка.

— Ён любіць, калі яго хваляць, — казалі гаспадары. — Ён у нас — распешчанае дзіця!

Неяк восенню пачалася бура. Да ночы яна так разбушавалася, што з карэннямі вырвала некалькі дрэў на ўскраіне лесу. На вялікае няшчасце гаспадароў (яны так і казалі, што гэта няшчасце!), але і на вялікую радасць садоўніка яна паваліла абодва высокія дрэвы з птушынымі гнёздамі. Пазней слугі расказвалі, што да скавытання буры дамешваліся крыкі гракоў і варон, якія біліся крыламі ў ваконнае шкло.

— Ну, зараз вы, відаць, задаволены, Ларсен, — сказалі гаспадары. — Бура зламала дрэвы, і птушкі паляцелі ў лес. Нічога тут не нагадвае больш пра даўніну; ад яе не засталося і следу. Нас гэта вельмі засмучае!

Садоўнік нічога не адказаў гаспадарам. Ён моўчкі песціў мару пра тое, як апрацуе зараз цудоўны сонечны ўчастак зямлі, да якога раней не мелі права нават дакранацца, і ператворыць яго ва ўпрыгожанне ўсяго сада на радасць сваім гаспадарам.

Вырваныя бурай дрэвы, падаючы, паламалі старыя буксавыя кусты, і садоўнік пасадзіў на гэтым месцы звычайныя палявыя і лясныя расліны роднай зямлі.

Ніводзін садоўнік, акрамя Ларсена, не адважыўся б пасадзіць у панскім садзе такія расліны. А Ларсен адвёў кожнай прыдатны для яе ўчастак — на сонцы або ў цені, — як каму было патрэбна. Зямлю ён апрацоўваў сумленна, і яна шчодра аддзячыла яму.

Тут вырас ураджэнец шатландскіх пустынь — ядловец, які колерам і абрысамі падобны на італійскі кіпарыс. Расцвіў бліскучы калючы цярноўнік, які зелянеў і зімой і летам. А навокал шчодра разросся папаратнік розных гатункаў, які нагадваў то мініяцюрныя пальмы, то здаваўся продкам кволай цудоўнай расліны, якую мы называем «венерыны валасы». Цвіў тут і дзядоўнік, які людзі звычайна ненавідзяць, але дарма, бо яго свежыя кветкі могуць упрыгожыць любы букет. Дзядоўнік рос на сухой глебе, а ніжэй, на вільготным месцы, зелянеў усімі зняважаны лопух, хоць яго буйное, магутнае лісце надае яму своеасаблівую прыгажосць. Каралеўская свечка — палявая расліна з высокім сцяблом і яркімі кветкамі — цягнулася ўгару, нагадваючы вялізны шматсвечны кандэлябр. Цвілі тут таксама ячменнік, першацвет, лясны ландыш, белакрыльнік і пяшчотная трохліставая кісліца. Люба-дорага было пазіраць на ўсю гэтую прыгажосць!

А перад усімі, ля самай драцяной агароджы, выстраіліся шарэнгай карлікавыя грушавыя дрэвы, прывезеныя з Францыі. Надвор'е было сонечнае, догляд іх быў клапатлівы, і хутка яны сталі даваць буйныя сакавітыя плады — гэткія ж, як і на сваёй радзіме.

На месцы двух старых засохлых дрэў садоўнік уваткнуў дзве доўгія жэрдкі; адну з іх увенчваў Данеброг — дацкі сцяг, а другая жэрдка летам і восенню была абвіта духмянымі парасткамі хмелю; зімой да яе падвешвалі кармушку, каб птушкам нябесным было чым паласавацца на каляды.

— Наш Ларсен становіцца сентыментальным пад старасць, — паціскалі плячыма гаспадары, — але ён служыць нам аддана і сумленна.

У навагоднім нумары аднаго сталічнага ілюстраванага часопіса з'явілася гравюра з адлюстраваннем старога маёнтка. На ёй быў відаць і Данеброг, і кармушка з калядным пачастункам для птушак, а подпіс абвяшчаў: «Якая гэта выдатная мэта — адрадзіць даўні звычай, уласцівы падобнай старадаўняй сядзібе!»

— Што ні прыдумаў бы наш Ларсен, пра гэта адразу ж раззвоняць па ўсім свеце! — здзіўляліся гаспадары. — Проста шчасліўчык нейкі! Глядзіш, нам, чаго добрага, давядзецца ганарыцца тым, што ён служыць у нас.

Ды яны, вядома, і не думалі гэтым ганарыцца, бо ніколі не забываліся, што яны гаспадары са знакамітага роду, а значыць — у любы момант могуць звольніць Ларсена, калі ім гэтага захочацца. Але яны яго не праганялі, — гэта былі добрыя людзі, а такіх добрых людзей на шчасце розных там Ларсенаў на свеце вельмі многа.

Вось і ўся гісторыя пра садоўніка і гаспадароў.

Падумай над ёю, паразважай.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 6, средняя: 3.8 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!