Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство Главная страница сайта Небесное Искусство
Разум не освободится от любви к себе, пока не претерпит как добровольное, так и вынужденное страдание. Илия Пресвитер
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Блог в ЖЖ
Карта сайта
Архив новостей
Обратная связь
Форум
Гостевая книга
Добавить в избранное
Настройки
Инструкции
Главная
Западная Литература
Х.К. Андерсен
Карты путешествий
Ресурсы в Интернете
Р.М. Рильке
У. Уитмен
И.В. Гете
М. Сервантес
Восточная Литература
Фарид ад-дин Аттар
Живопись
Фра Анжелико
Книги о живописи
Философия
Эпиктет
Духовное развитие
П.Д. Успенский
Дзен. 10 Быков
Сервисы сайта
Мудрые Мысли
От автора
Авторские притчи
Помощь сайту
 

 

Текущая фаза Луны

Текущая фаза Луны

28 мая 2023

 

Главная  →  Х.К. Андерсен  →  Сказки  →  Переводы сказок  →  Все сказки на белорусском языке  →  Маленькі Клаўс і Вялікі Клаўс

Случайный отрывок из текста: Фарид ад-дин Аттар. Рассказы о святых. Хазрат Джунайд
... Джунайд сказал: Однажды богатый юноша, послушав мою проповедь, испытал такое потрясение, что он раздал все свое богатство бедным, оставив себе 1000 динаров, которые он хотел подарить мне. Когда он нес эти деньги, люди сказали ему: «Ты хочешь запутать такого великого святого в мирских сетях?» Юноша пошел к реке и побросал в нее одну за другой все монеты. Когда он пришел ко мне, я сказал ему: «Ты недостоин находиться рядом со мной. Почему ты потратил столько времени на то, чтобы избавиться от своего богатства, хотя это можно было сделать сразу, и не выбросил все монеты разом, а не одну за другой?» ...  Полный текст


Выберите из раздела сказок Андерсена:

Перечень сказок:
по году издания
по алфавиту
по популярности
по оценкам читателей
случайная сказка

Переводы сказок:
на белорусском
на украинском
на монгольском
на английском
на французском
на испанском

Иллюстрации к сказкам:
В. Педерсен
Л, Фрюлих
Э. Дюлак
современные художники

Примечания к сказкам:
Примечания

Выберите из раздела Андерсена:

Повести и романы, стихи, автобиографии, путевые заметки, письма, портреты, фотографии, вырезки, рисунки, литература об Андерсене, раздел Андерсена на форуме.
   

Эту сказку можно посмотреть на 2-х языках одновременно
Выберите языки:
и  

 
Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 5, средняя: 3.0 (от 1 до 5)
   

Маленькі Клаўс і Вялікі Клаўс

 

У адной вёсцы жылі два мужыкі; абодвух звалі Клаўсамі, але ў аднаго было чацвера коней, а ў другога толькі адзін; дык вось, каб адрозніваць іх, і пачалі называць таго, у каго было чацвера коней, Вялікі Клаўс, а таго, у якога адзін, — Маленькі Клаўс. Давайце паслухаем зараз, што з імі адбылося; гэта ж цэлая гісторыя.

Увесь тыдзень, як ёсць, павінен быў Маленькі Клаўс араць на сваім кані поле Вялікага Клаўса. Затое той даваў яму ўсіх сваіх чатырох коней, але толькі адзін раз у тыдзень, у нядзелю. Ах, як звонка ляскаў пугай Маленькі Клаўс над усёй пяцёркай, — сёння ж усе коні былі як бы яго ўласныя. Сонца свяціла, званы званілі на абедню, людзі ўсе былі так прыгожа апранутыя і ішлі з малітоўнікамі ў руках у царкву паслухаць пропаведзь святара. Усе яны бачылі, што Маленькі Клаўс арэ на пяці конях, і ён быў вельмі задаволены, паляскваў пугай і выкрыкваў:

— Гэй вы, мае конікі!

— Не гавары так! — заўважыў яму аднойчы Вялікі Клаўс. — У цябе ўсяго адзін конь!

Але вось зноў хто-небудзь праходзіў побач, і Маленькі Клаўс забываўся, што не трэба было так гаварыць, і зноў выкрыкваў:

— Гэй вы, мае конікі!

— Сціхні зараз жа! — сказаў яму нарэшце Вялікі Клаўс. — Калі ты скажаш гэта яшчэ хоць раз, я стукну твайму каню па галаве. Яму тады адразу канец будзе!

— Не буду больш! — сказаў Маленькі Клаўс. — Праўда, не буду.

Але раптам зноў нехта прайшоў побач і павітаўся з ім, а ён ад радасці, што арэ на пяці конях, зноў ляснуў пугай і закрычаў:

— Гэй вы, мае конікі!

— Вось я табе нападганяю тваіх конікаў! — сказаў Вялікі Клаўс.

Узяў ён молат, якім заганяюць у зямлю слупы, каб прывязваць коней, і так стукнуў каню па галаве, што забіў яго.

— Эх, няма цяпер у мяне ніводнага каня! — прамовіў Маленькі Клаўс і заплакаў.

Потым ён зняў з каня скуру, добра высушыў яе на ветры, паклаў у мех, ускінуў мех на спіну і пайшоў у горад прадаваць скуру.

Ісці давялося вельмі далёка, праз вялікі цёмны лес, а тут яшчэ непагода разгулялася, і Маленькі Клаўс заблудзіўся. Толькі выбраўся ён на дарогу, як зусім сцямнела, а да горада было яшчэ далёка, ды і дамоў назад няблізка; да ночы ніяк не дайсці яму ні туды, ні сюды.

Пры дарозе быў вялікі сялянскі двор; аканіцы ў доме былі ўжо зачынены, але скрозь шчыліны свяціўся агонь.

«Вось тут я, напэўна, знайду сабе прытулак на ноч», — падумаў Маленькі Клаўс і пастукаўся.

Гаспадыня адчыніла дзверы, даведалася, што яму трэба, і загадала ісці сваёй дарогай: мужа яе не было дома, а без яго яна не магла прымаць гасцей.

— Ну, тады я пераначую на двары! — сказаў Маленькі Клаўс, і гаспадыня зачыніла дзверы.

Каля дома стаяў вялікі стог сена, а паміж стогам і домам — хляўчук з роўнай саламянай страхой.

— Вунь там я і лягу! — сказаў Маленькі Клаўс, убачыўшы гэтую страху. — Цудоўная пасцель! Спадзяюся, бусел не заляціць і не схопіць мяне за нагу!

Гэта ён сказаў таму, што на страсе дома ў сваім гняздзе стаяў жывы бусел.

Маленькі Клаўс узлез на страху хлява, лёг на саломе і пачаў варочацца з боку на бок, шукаючы больш зручнае становішча. Аканіцы закрывалі толькі ніжнюю частку вокнаў, і яму была відаць уся святліца.

А ў святліцы стаяў вялікі стол, чаго-чаго толькі на ім не было: і віно, і мяса, і смачнейшая рыба; за сталом сядзелі гаспадыня і дзяк, — больш нікога.

Гаспадыня налівала госцю віна, а ён уплётваў рыбу, — ён быў вялікі да яе ахвотнік.

«Вось бы мне далучыцца!» — падумаў Маленькі Клаўс і, выцягнуўшы шыю, заглянуў у акно. Божа, які цудоўны пірог ён убачыў! Вось дык банкет!

Але тут ён пачуў, што нехта пад'язджае да дома, — гэта вярнуўся дамоў муж гаспадыні. Ён быў вельмі добры чалавек, але яго непакоіла дзіўная хвароба: ён цярпець не мог дзякаў. Варта яму было сустрэць дзяка — як ён вар'яцеў. Таму дзяк і прыйшоў у госці да яго жонкі ў той час, калі мужа не было дома, а добрая жанчына імкнулася пачаставаць яго на славу. Абодва яны вельмі напалохаліся, пачуўшы, што гаспадар вярнуўся, і гаспадыня папрасіла госця хутчэй залезці ў вялікі пусты куфар, які стаяў у куце. Дзяк паслухаўся, — бо ведаў, што гаспадар цярпець не мог дзякаў, — а гаспадыня хутка прыхавала ўсе пачастункі ў печы; калі б муж бачыў усё гэта, ён, вядома, спытаў бы, каго яна збіралася частаваць.

— Ах, — цяжка ўздыхнуў Маленькі Клаўс на страсе, гледзячы, як яна хавала ежу і віно.

— Хто там? — спытаў селянін і глянуў на Маленькага Клаўса. — Чаго ж ты ляжыш тут? Хадзем лепей у святліцу!

Маленькі Клаўс. растлумачыў, што ён заблудзіўся і папрасіўся начаваць.

— Добра, — сказаў селянін, — начуй. Толькі найперш трэба нам з табой падмацавацца з дарогі.

Жонка прыняла іх абодвух вельмі ласкава, падрыхтавала стол і дастала з печы вялікі чыгун кашы.

Селянін прагаладаўся і еў з апетытам, а ў Маленькага Клаўса з галавы не выходзіла рыба, смажанае мяса і пірог, якія былі прыхаваны ў печы.

Пад сталом, каля ног Маленькага Клаўса, ляжаў мяшок з конскай скурай, з той самай, якую ён нёс прадаваць. Каша не лезла яму ў горла, і вось ён прыціснуў мяшок нагой, — сухая скура гучна затрашчала.

— Цсс! — сказаў Маленькі Клаўс, а сам зноў наступіў на мяшок, і скура затрашчала яшчэ мацней.

— Што там у цябе? — спытаў гаспадар.

— Ды гэта ўсё мой вядзьмак, — сказаў Маленькі Клаўс. — Гаворыць, што не трэба нам есці кашу, — ён ужо начараваў для нас поўную печ усяго: там і мяса, і рыба, і пірог!

— Вось дык штука! — закрычаў селянін, хутка адкрыў печ і ўбачыў там выдатныя стравы. Мы ж ведаем, што іх схавала туды яго жонка, а ён падумаў, што гэта ўсё вядзьмак нарабіў!

Жонка не стала нічога гаварыць і тут жа ўсё паставіла на стол, а муж з госцем пачалі ўплётваць і мяса, і рыбу, і пірог. Але вось Маленькі Клаўс зноў наступіў на мяшок, скура затрашчала.

— А што ён толькі што сказаў? — спытаў селянін.

— Ды вось, кажа, што начараваў нам яшчэ тры бутэлькі віна, яны таксама ў печы, — адказаў Маленькі Клаўс.

Давялося гаспадыні выцягнуць і віно. Селянін выпіў шклянку, другую, і яму стала так весела! Так, такога ведзьмака, як у Маленькага Клаўса, ён не супраць быў займець!

— А можа ён вызваць чорта? — спытаў селянін. — Вось на каго б я паглядзеў; мне ж цяпер весела!

— Магчыма, — сказаў Маленькі Клаўс, — мой вядзьмак можа зрабіць усё, што я захачу. Праўда? — спытаў ён у мяшка, а сам наступіў на яго, і зноў скура затрашчала.

— Чуеш? Ён адказвае «так». Толькі чорт вельмі пачварны, не варта і глядзець на яго!

— Ну, а я яго ніколечкі не баюся. А які ён на выгляд?

— Ды выліты дзяк!

— Цьфу! — плюнуў селянін. — Вось брыдота! Трэба табе сказаць, што я бачыць не магу дзякаў! Але ўсё роўна, я ж ведаю, што гэта чорт, і мне будзе не так прыкра! Да таго ж я цяпер набраўся храбрасці, гэта вельмі дарэчы! Толькі няхай ён не падыходзіць вельмі блізка!

— А вось я зараз скажу ведзьмаку! — вымавіў Маленькі Клаўс, наступіў на мяшок і прыслухаўся.

— Ну што?

— Ён загадвае табе пайсці і адкрыць вунь той куфар у куце: там прыціх чорт. Толькі прытрымлівай вечка, а то ён выскачыць.

— А ты памажы прытрымаць! — сказаў селянін і падышоў да куфра, куды жонка схавала дзяка.

Дзяк быў ні жывы ні мёртвы са страху. Селянін прыадчыніў вечка і заглянуў у куфар.

— Тфу! Бачыў, бачыў! — закрычаў ён і адскочыў убок. — Якраз наш дзяк. Вось брыдота!

Такую непрыемнасць трэба было запіць, і яны пілі да позняй ночы.

— Ведзьмака гэтага ты мне прадай! — сказаў селянін. — Прасі колькі хочаш, хоць поўную мерку грошай!

— Не, не магу, — сказаў Маленькі Клаўс.

— Падумай, колькі мне з яго ўзяць! — сказаў селянін і пачаў угаворваць Маленькага Клаўса.

— Ну добра, — адказаў нарэшце Маленькі Клаўс, — няхай будзе па-твойму! Ты са мной ласкавым быў, пусціў мяне начаваць, дык бяры майго ведзьмака за мерку грошай, толькі насыпай паўней!

— Добра, — сказаў селянін. — Але ты павінен узяць і куфар, я і гадзіны не хачу трымаць яго ў сябе дома. Хто ведае, можа, чорт усё яшчэ сядзіць там.

Маленькі Клаўс аддаў селяніну свой мяшок з высушанай скурай і атрымаў за яго поўную мерку грошай, ды яшчэ вялікую тачку, каб было на чым везці грошы і куфар.

— Бывай! — сказаў Маленькі Клаўс і пакаціў тачку з грашыма і з куфрам, у якім усё яшчэ сядзеў дзяк.

За лесам працякала вялікая блакітная рака, такая быстрая, што ледзь можна было справіцца з плынню. Праз раку быў перакінуты новы мост. Маленькі Клаўс стаў пасярэдзіне моста і сказаў наўмысна як можна гучней, каб дзяк пачуў:

— Нашто мне гэты бязглузды куфар? Ён такі цяжкі, нібы напакаваны каменнямі! Я зусім замучыўся з ім. Кіну я яго ў рэчку: прыплыве ён да мяне дамоў сам — добра, а не прыплыве — і не трэба!

Потым ён узяўся за куфар адной рукой і злёгку прыпадняў яго, нібы збіраючыся спіхнуць у ваду.

— Пачакай! — закрычаў у куфры дзяк. — Выпусці спачатку мяне!

— Ай! — ускрыкнуў Маленькі Клаўс, прыкідваючыся, што напалохаўся. — Ён усё яшчэ тут! У ваду яго хутчэй! Няхай топіцца!

— Не, не! Гэта не чорт, гэта я! — крычаў дзяк. — Выпусці мяне, я табе дам поўную мерку грошай!

— Вось гэта іншая справа! — сказаў Маленькі Клаўс і адчыніў куфар.

Дзяк імгненна выскачыў адтуль і спіхнуў пусты куфар у ваду. Потым яны пайшлі да дзяка, і Маленькі Клаўс атрымаў яшчэ мерку грошай. Цяпер тачка была поўная.

— А конь прынёс мне добры барыш! — сказаў сабе Маленькі Клаўс, калі прыйшоў дамоў і высыпаў на падлогу кучу грошай. — Вось Вялікі Клаўс раззлуецца, калі даведаецца, як я разбагацеў ад свайго адзінага каня! Толькі няхай не чакае, каб я сказаў яму ўсю праўду!

І ён паслаў да Вялікага Клаўса хлопчыка папрасіць мерку, якой мераюць зерне.

«Нашто яна яму спатрэбілася?» — падумаў Вялікі Клаўс і злёгку памазаў дно меры дзёгцем, авось, маўляў, да чаго-небудзь ды прыклеіцца. Так яно і адбылося: атрымаўшы мерку, Вялікі Клаўс убачыў, што да дна прыклеіліся тры новенькія сярэбраныя манеткі.

— Вось дык штука! — сказаў Вялікі Клаўс і тут жа пабег да Маленькага Клаўса.

— Адкуль у цябе гэтулькі грошай?

— Я прадаў учора вечарам скуру свайго каня.

— З барышом прадаў! — сказаў Вялікі Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор і забіў усіх сваіх чатырох коней, зняў з іх скуры і выправіўся ў горад прадаваць іх.

— Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! — крычаў ён на вуліцы.

Усе шаўцы і гарбары збегліся да яго і пачалі пытацца колькі ён просіць за скуры.

— Мерку грошай за штуку! — адказваў Вялікі Клаўс.

— Ды што ты? — абураліся пакупнікі: у нас гэтулькі грошай няма, каб іх меркамі мераць!

— Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! — крычаў ён зноў і ўсім, хто пытаўся, колькі каштуюць гэтыя скуры, адказваў: — Мерку грошай за штуку!

— Ды ён нас абдурвае! — закрычалі шаўцы і гарбары, пахапалі хто папругі, хто скураныя фартукі і пачалі хвастаць імі Вялікага Клаўса.

— «Скуры! Скуры!» — перадражнівалі яны яго. — Вось мы пакажам табе скуры! Вон з горада!

І Вялікі Клаўс — дай, божа, ногі! Ніколі яго так не білі!

— Ну, — сказаў ён, дабраўшыся дамоў, — заплаціць жа мне за гэта Маленькі Клаўс! Заб'ю яго!

А ў Маленькага Клаўса якраз памерла старая бабуля; яна не вельмі ладзіла з ім, была злая і скупая, але ён усё-такі вельмі шкадаваў яе і паклаў на ноч у сваю цёплую пасцель — раптам сагрэецца і ажыве, — а сам усеўся на крэсле ў кутку: яму не ўпершыню было так начаваць.

Ноччу дзверы адчыніліся, і ўвайшоў Вялікі Клаўс з тапаром у руках. Ён ведаў, дзе стаіць ложак Маленькага Клаўса, падышоў да яго і стукнуў па галаве таго, хто на ім ляжаў. Думаў, што гэта Маленькі Клаўс, а там ляжала мёртвая бабуля.

— Вось табе! Не будзеш мяне абдурваць! — сказаў Вялікі Клаўс і пайшоў дамоў.

— Ну і ліхадзей! — сказаў Маленькі Клаўс. — Гэта ён мяне хацеў забіць! Добра, што бабуля была мёртвая, а то ёй бы не паздаровілася!

Потым ён апрануў бабулю ў святочны касцюм, папрасіў у суседа каня, запрог яго ў калёсы, добра пасадзіў старую на задняе сядзенне, каб яна не звалілася, калі паедуць, і паехаў з ёй праз лес. Калі сонейка ўзнялося, яны пад'ехалі да вялікай карчмы. Маленькі Клаўс спыніўся і пайшоў перакусіць.

У гаспадара карчмы было шмат грошай, і сам ён быў чалавек добры, але такі гарачы, быццам быў начынены перцам і табакай.

— Дзень добры! — сказаў ён Маленькаму Клаўсу. — Чаго гэта ты з самага ранку так расфранціўся?

— Ды вось, — адказваў Маленькі Клаўс, — трэба з бабуляй у горад з'ездзіць; яна там, у калёсах, засталася — ніяк не хоча злазіць. Калі ласка, занясіце ёй туды шкляначку мёду. Толькі гаварыце з ёй гучней: яна глухаватая!

— Добра, — згадзіўся гаспадар, узяў вялікую шклянку мёду і панёс бабулі, а тая сядзела ў калёсах прамая, як палка.

— Вось унучак прыслаў вам шкляначку мёду! — сказаў гаспадар, калі падышоў да калёсаў, але бабуля не адказала і нават не паварушылася.

— Чуеце? — закрычаў гаспадар з усёй сілы. — Ваш унук пасылае вам шкляначку мёду!

Яшчэ раз пракрычаў ён тое ж самае і яшчэ раз, а яна ўсё не варушыцца; тады ён раззлаваўся і кінуў ёй у твар шклянку, так што мёд пацёк у яе па носё, а сама яна павалілася. Маленькі ж Клаўс не прывязваў яе, а проста прыставіў да лаўкі.

— Што ты зрабіў? — залямантаваў Маленькі Клаўс, выбег з дзвярэй і схапіў гаспадара за варатнік. — Ты маю бабулю забіў! Паглядзі, якая ў яе дзірка ў ілбе!

— Вось гэта бяда! — завойкаў гаспадар, развёўшы рукі. — І ўсё гэта з-за маёй гарачнасці! Маленькі Клаўс, дружа ты мой, я табе поўную мерку грошай дам і бабулю тваю пахаваю, як сваю ўласную, толькі маўчы пра гэта, а то мне адсякуць галаву, а гэта ж вельмі непрыемна!

І вось Маленькі Клаўс атрымаў поўную мерку грошай, а гаспадар пахаваў яго старую бабулю, як сваю ўласную.

Маленькі Клаўс вярнуўся дамоў зноў з вялікай кучай грошай і адразу ж паслаў да Вялікага Клаўса хлопчыка папрасіць мерку.

— Як так? — здзівіўся Вялікі Клаўс. — Хіба я не забіў яго? Трэба паглядзець самому!

І ён сам панёс мерку Маленькаму Клаўсу.

— Адкуль гэта ў цябе такая куча грошай? — спытаўся ён і аж вытрашчыў вочы ад здзіўлення.

— Ты ж забіў не мяне, а маю бабулю, — сказаў Маленькі Клаўс, — і я яе прадаў за мерку грошай!

— З барышом прадаў! — сказаў Вялікі Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор і забіў сваю старую бабулю, потым паклаў яе на калёсы, прыехаў з ёй у горад да аптэкара і прапанаваў яму купіць мёртвае цела.

— Чыё яно, і дзе вы яго ўзялі? — спытаў аптэкар.

— Гэта мая бабуля! — адказаў Вялікі Клаўс. — Я забіў яе, каб прадаць за мерку грошай!

— Госпадзі, памілуй! — усклікнуў аптэкар. — Вы самі не ведаеце, што гаворыце! Глядзіце, гэта ж можа каштаваць вам галавы!

І ён растлумачыў Вялікаму Клаўсу, што ён такое нарабіў, які ён нядобры чалавек і як яго за гэта пакараюць. Вялікі Клаўс перапалохаўся, мігам вылецеў з аптэкі, сеў на калёсы, сцебануў коней і паімчаўся дамоў. Аптэкар і ўвесь народ падумалі, што ён звар'яцеў, і таму не затрымалі яго.

— Заплаціш ты мне за гэта, заплаціш, Маленькі Клаўс! — сказаў Вялікі Клаўс, выехаўшы на дарогу, і як толькі дабраўся дамоў, узяў вялікі мяшок, пайшоў да Маленькага Клаўса і сказаў:

— Ты зноў абдурыў мяне? Спярша я забіваў сваіх коней, а цяпер і бабулю! Усё гэта рабіў па тваёй міласці. Але ўжо больш ты мяне не абдурыш!

І ён схапіў Маленькага Клаўса і запіхнуў яго ў мяшок, а мяшок завязаў, закінуў за плечы і крыкнуў:

— Пайду ўтаплю цябе!

Да ракі было не блізка, і Вялікаму Клаўсу было вельмі цяжка несці Маленькага. Дарога ішла каля царквы, адтуль чуліся гукі аргана, ды і вернікі прыгожа спявалі хорам. Вялікі Клаўс паставіў мяшок з Маленькім Клаўсам каля царкоўных дзвярэй і падумаў, што не дрэнна было б зайсці ў царкву, паслухаць псалом, а потым ужо ісці далей. Маленькі Клаўс не мог вылезці з мяшка сам, а ўвесь народ быў у царкве. І вось Вялікі Клаўс зайшоў у царкву.

— Ох, ох! — уздыхаў Маленькі Клаўс, круцячыся ў мяшку, але, як ён ні стараўся, развязаць мяшок яму не ўдавалася. У гэты час ішоў побач стары, сівы як голуб пастух з вялікай кульбай у руках; ён паганяў ёю статак. Каровы і быкі наляцелі на мяшок з Маленькім Клаўсам і павалілі яго.

— О-ох! — уздыхнуў Маленькі Клаўс. — Такі я малады яшчэ, а ўжо трэба выпраўляцца ў царства нябеснае!

— А я, няшчасны, такі стары, лядачы і ўсё не магу трапіць туды! — сказаў пастух.

— Дык развяжы мяшок, — закрычаў Маленькі Клаўс. — Лезь на маё месца — хутка трапіш туды!

— З задавальненнем! — сказаў пастух і развязаў мяшок, а Маленькі Клаўс імгненна выскачыў на волю.

— Цяпер ты будзеш наглядаць за статкам! — сказаў стары і залез у мяшок.

Маленькі Клаўс завязаў яго і пагнаў статак далей. Трошкі пазней выйшаў з царквы Вялікі Клаўс, закінуў мяшок за плечы, і яму адразу здалося, што мяшок палягчэў, — Маленькі ж Клаўс важыў амаль удвая больш, чым стары пастух.

«Бач як цяпер лёгка стала! А ўсё таму, што я праслухаў псалом!» — падумаў Вялікі Клаўс, дайшоў да шырокай і глыбокай ракі, кінуў туды мяшок з пастухом і, думаючы, што там сядзіць Маленькі Клаўс, закрычаў:

— Ну вось, цяпер не будзеш мяне абдурваць!

Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, але ля самага раздарожжа сустрэў... Маленькага Клаўса з вялікім статкам!

— Вось табе і раз! — закрычаў Вялікі Клаўс. — Хіба не ўтапіў цябе?

— Вядома, утапіў! — сказаў Маленькі Клаўс. — Паўгадзіны назад ты кінуў мяне ў раку!

— Дык дзе ж ты ўзяў такі вялікі статак? — спытаў Вялікі Клаўс.

— А гэта вадзяны статак! — адказаў Маленькі Клаўс. — Я раскажу табе цэлую гісторыю. Дзякуй, што ты ўтапіў мяне. Цяпер я стаў багатым, як бачыш! А страшна мне было ў мяшку! Вецер так і засвістаў у вушах, калі ты кінуў мяне ў халодную ваду! Я адразу пайшоў на дно, але не пабіўся, — там унізе расце такая пяшчотная, мяккая трава, на яе я і ўпаў. Мяшок адразу ж развязаўся, і цудоўная дзяўчына ў белай як снег сукенцы, з вяночкам зялёным на мокрых валасах, падала мне руку і сказала: «А, гэта ты, Маленькі Клаўс? Ну вось, перш за ўсё бяры гэты статак, а трошкі далей адсюль пасецца другі, большы, — ён таксама твой».

Тут я ўбачыў, што рака была для вадзяных жыхароў усё роўна як дарога: яны ездзілі і хадзілі па дне ад самага возера і да таго месца, дзе рака канчаецца. Ах, як там было прыгожа! Якія кветкі, якая свежая трава! А рыбкі шныпарылі каля маіх вушэй якраз так, як у нас тут птушкі! Якія прыгожыя людзі трапляліся мне насустрач і якія цудоўныя статкі пасвіліся каля загарадзяў і канаў!

— Чаму ж вы так хутка вярнуліся? — спытаў Вялікі Клаўс. — Мяне б не выманілі адтуль, калі там так прыгожа!

— А я гэта не так сабе зрабіў! — сказаў Маленькі Клаўс. — Ты чуў, што вадзяная дзяўчына загадала мне пайсці па другі статак, які пасецца на дарозе ўсяго за адну вярсту адтуль? Дарогай яна называе раку — іншай дарогі яны ж там не ведаюць, — а рака так пятляе, што мне давялося б зрабіць вялікі круг. Вось я і рашыўся выбрацца на сушу ды пайсці напрамкі да таго месца, дзе чакае мяне статак; так я скарачу амаль паўмілі!

— Эх, які шчасліўчык! — сказаў Вялікі Клаўс. — А як ты думаеш, атрымаю я статак, калі спушчуся на дно?

— Вядома! — сказаў Маленькі Клаўс. — Толькі я не магу цягнуць цябе ў мяшку да ракі, ты вельмі цяжкі. А вось калі хочаш, дайдзі сам ды залезь у мяшок, а я з задавальненнем цябе скіну ў ваду!

— Дзякуй! — сказаў Вялікі Клаўс. — Але калі я не атрымаю там статак, я цябе паб'ю, так і ведай!

— Ну-ну, не злуйся, — сказаў Маленькі Клаўс, і яны пайшлі да ракі.

Калі статак убачыў ваду, дык кінуўся да яе; жывёле вельмі хацелася піць.

— Паглядзі, як яны спяшаюцца! — сказаў Маленькі Клаўс. — Бач, як засумавалі па вадзе: дамоў, на дно, відаць, захацелася!

— Але ты спярша памажы мне, а не дык я цябе паб'ю! — сказаў Вялікі Клаўс і залез у вялікі мяшок, які ляжаў на спіне ў аднаго з быкоў. — Ды пакладзі мне ў мяшок камень, а то я, мусіць, не пайду на дно!

— Пойдзеш! — сказаў Маленькі Клаўс, але ўсё-такі паклаў у мяшок вялікі камень, моцна завязаў мяшок і спіхнуў яго ў ваду. Боўць! І Вялікі Клаўс пайшоў прама на дно.

— Ох, баюся, не знойдзе ён там ні кароў, ні быкоў! — сказаў Маленькі Клаўс і пагнаў свой статак дамоў.

Оцените эту сказку:
Кликните мышкой 
для получения страницы с подробной информацией.
Всего оценок: 5, средняя: 3.0 (от 1 до 5)

 

Наверх
<<< Предыдущая страница Следующая страница >>>
На главную

 

   

Старая версия сайта

Книги Родни Коллина на продажу

Нашли ошибку?
Выделите мышкой и
нажмите Ctrl-Enter!

© Василий Петрович Sеменов 2001-2012  
Сайт оптимизирован для просмотра с разрешением 1024х768

НЕ РАЗРЕШАЕТСЯ КОММЕРЧЕСКОЕ ИСПОЛЬЗОВАНИЕ МАТЕРИАЛОВ САЙТА!